Плі́са (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Пліса ля вытоку ракі Мнюта, за 21 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Падсвілле (10 км). Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
Гісторыя Вёска Пліса вядома з пісьмовых крыніц з XVI ст. Пазначана на карце Полацкага ваяводства 1579 г. С. Пахлавіцкага. У розны час належала К. Астрожскаму, М. Пётуху, Р. Падбіпенту, В. Корсаку, Дэшпатам-Зяновічам.
У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Пліса адышла да Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісненскага павета Мінскай губерні. У 1887 г. (1884Православие. By ) г. ў вёсцы пабудавана Параскеўская царква. З 1842 г. Пліса ў Віленскай губерні.
У 1918 г. Пліса акупіравана германскімі войскамі, у 1919—1920 гг. яна была занята польскімі войскамі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. у складзе Польшчы — цэнтр воласці Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у складзе БССР. У 1940—1950 гг. была цэнтрам Пліскага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1941 — ліпені 1944 г. была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана гета з 419 чал. яўрэйскай нацыянальнасціНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15..
З 1962 г. вёска ў складзе Глыбоцкага раёна.
8 ліпеня 2016 года на беразе ледніковага, глыбокаводнага возера Пліса адкрыўся экслюзіўны Санаторна-курортны комплекс «Пліса». Комплекс займае паверхню 4,2 кв. кіламетраўhttps://news.tut.by/society/507853.html .
Насельніцтва 1921 год — 844 жыхары, 147 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 67.. 1931 год — 1040 жыхароў, 181 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22.
Транспарт Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога Глыбокае—Полацк. За 10 км на поўдзень знаходзіцца чыгуначная станцыя Падсвілле.
Славутасці
Каменны крыж (XIV—XVII стст.), насупраць царквы. Да 2008 г. стаяў каля старой дарогі Полацк — Глыбокае. — Царква Святой Параскевы Пятніцы (1887) Шэраговая забудова (кан. XIX — першая пал. XX стст.) Яўрэйская могілкі (XVIII — першая пал. XX стст.) Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі (паселішча эпохі неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў) і геалагічны помнік прыроды — Пліскія тры вялікія валуны. Курган, насупраць канторы — Паселішча, за 0,5 км ад вёскі —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пліскі сельсавет (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства