Ігнат Пятровіч Антонаў () — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік АН БССР (1984), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1974). Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967).
Біяграфія Удзельнік Другой сусветнай вайны, быў вайсковым фельчарамНапярэдадні свята Перамогі ў Мінску ўшаноўвалі былых франтавых урачоў, санітараў, хірургаў, медыцынскіх сясцёр.. Выратаваў 128 параненых байцоў. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1950 годзе. У 1950—1955 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1955—1959 гг. — асістэнт, а з 1959 г. — дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоўАНТОНАЎ ІГНАТ ПЯТРОВІЧ.
З 1962 года — дырэктар Беларускага НДІ неўралогіі і фізіятэрапіі.
Памёр 1 лютага 2015 года ў МінскуУшел из жизни Игнатий Петрович Антонов .
Навуковая дзейнасць Вядомы сваімі працамі па вывучэнні інфекцыйных і паразітарных хвароб нервовай сістэмы, фізіятэрапіі і курарталогіі. Аўтар 12 вынаходніцтваў, 9 манаграфій, 438 навуковых артыкулаў (да 1993 г.). Стварыў навуковую школу і падрыхтаваў 20 дактароў і 42 кандыдаты навук.
Амерыканскі біяграфічны інстытут за выдатныя поспехі ў развіцці навукі прысвоіў І. П. Антонаву ганаровае званне «Чалавек года-97», па рашэнні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія) імя акадэміка ўнесена ў выданне «2000 знакамітых людзей ХХ стагоддзя».
Навуковыя працы Элементы топической диагностики заболеваний нервной системы. — Мн., 1963 (в соавт.) Судорожные состояния у детей. — Мн., 1970 (совм. с Г. Г. Шанько) Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (совм. с Л. С. Гиткиной) Ангиографическая диагностика сосудистых поражений и опухолей головного мозга. — Мн., 1973 (в соавт.) Гиперкинезы у детей. — Мн., 1975 (совм. с Г. Г. Шанько)
Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Народны ўрач Беларусі (1992), ганаровы грамадзянін Мінска і Віцебска. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Айчыны ІІІ і ІІ ступені, 15 медалямі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Патагенез, клініка і дыягностыка неўралагічных праяваў астэахандроза пазваночніка».
Крыніцы
Літаратура
— С. 97. Антонов, И. Счастье мое трудное… / И. Антонов // Советская Белоруссия. — 2009. — 20 июня. — С. 4. Антонов Игнатий Петрович // Русецкий, А. В. Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 26—29. Беляева, Н. От санинструктора до народного врача № 1 / Н. Беляева // Народнае слова. — 2003. — 9 жн. — С. 4. Долготович, Б. Семья, прошедшая войну / Б. Долготович // Белорусская нива. — 2008. — 22 февр. — С. 4. О семье Игнатия Петровича Антонова, уроженца д. Будница Витебского р-на, Почетного гражданина г. Витебска. Лысова, Т. «Самая вкусная еда — простая, и самые лучшие отношения между людьми — простые», — считает народный доктор академик Игнатий Антонов / Т. Лысова // Рэспубліка. — 2006. — 12 снеж. — С. 6. Мяснікоў, А. Зямная зорка Ігнація Антонава / А. Мяснікоў // Полымя. — 2006. — № 2. — С. 136—143. Стаховская, С. Народному доктору — 85 / С. Стаховская // Медицинский вестник. — 2007. — 20 дек. — С. 1.
Спасылкі Антонаў Ігнат Пятровіч // Сайт ДУ «Віцебская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна» Ігнат Пятровіч Антонаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне