Gazeta Wyborcza («Выбарчая газета», афіцыйнае скарачэнне GW) — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 8 мая 1989 года. Выдавец медыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.

Апісвае і каментуе беларускія падзеі. З 2006 па 2018 год мела свайго журналіста ў Беларусі.

Гісторыя Газета ўзнікла згодна з пастановай круглага стала, як выданне, якое будзе прадстаўляць «Салідарнасць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампанііNewsweek: Okrągły Stół, czyli gra o Polskę . Першы 8-старонкавы нумар з’явіўся 8 мая 1989 года накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасць з іх раней былі звязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».

У 90-х гадах 20 стагоддзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а святочныя выданні — да 1 мільёну Kultura, nauka, media. Rynek prasowy w Polsce //Ministerstwo Spraw Zagranicznych. Пад канец 2008 года сярэдні продаж газеты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасля штодзённіка «Fakt» // Teleskop Online, сьнежань 2008.

З часу заснавання газеты яе галоўным рэдактарам з’яўляецца Адам Міхнік.

Штодзённыя мясцовыя выданні

Беластоцкае выданне («Gazeta w Białymstoku») — Беласток Бельскае выданне — Бельска-Бяла Быдгашскае выданне («Gazeta w Bydgoszczy») — Быдгашч Чэнстахоўскае выданне («Gazeta w Częstochowie») — Чэнстахова Гожаўскае выданне — Гожаў-Велькапольскі Катавіцкае выданне («Gazeta w Katowicach») — Катавіцы Кельцкае выданне — Кельцы Кракаўскае выданне («Gazeta w Krakowie») — Кракаў Люблінскае выданне («Gazeta w Lublinie») — Люблін Лодзькае выданне («Gazeta Łódzka») — Лодзь Ольштынскае выданне («Gazeta Warmii i Mazur») — Ольштын Апольскае выданне («Gazeta w Opolu») — Аполе Плоцкае выданне (раней мазавецкае — «Gazeta na Mazowszu») — Плоцк Пазнаньскае выданне («Gazeta Wielkopolska») — Познань Радамскае выданне («Gazeta w Radomiu») — Радам Жэшаўскае выданне («Gazeta w Rzeszowie») — Жэшаў Шчэцінскае выданне («Gazeta na Pomorzu») — Шчэцін Торунскае выданне — Торунь Выданне Труймяста («Gazeta Morska») — Гданьск, Гдыня, Сопат Варшаўскае выданне («Gazeta Stołeczna») — Варшава Уроцлаўскае выданне («Gazeta Dolnośląska») — Вроцлаў Зялёнагурскае выданне («Gazeta Zachodnia») — Зялёна Гура

Штодзённыя тэматычныя дадаткі панядзелак: Gazeta Praca, Gazeta Sport, Ludzie i Pieniądze аўторак: Gazeta Komunikaty, Gazeta Komputer (толькі ў сталічным выданні) серада: Gazeta Dom, Gazeta Nieruchomości (у 13 мясцовых выданнях) чацвер: Duży Format (з сакавіка 1993, напачатку як Magazyn) пятніца: Gazeta Telewizyjna, Gazeta Co Jest Grane, Teatry (толькі ў сталічным выданні), Supermarket (толькі ў выданнях: лодзі і труймяста), Wieża Ciśnień (толькі ў вроцлаўскім выданні), Komiksowo (выдавалася да 2004 г.) субота: Gazeta Turystyka, Gazeta Wysokie Obcasy (тэматыка звязаная з кабетамі, з 3 красавіка 1999), Gazeta Książki (раз у месяц ў сталічным выданні), Zdrowie i Uroda (раз на месяц)

Акрамя таго газета выдае таксама тэматычныя серыі, кнігі, плакаты і г. д. З газетай звязана Biblioteka Gazety Wyborczej.

Сусветнае сеціва З сакавіка 1995 года GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраванне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сэрвіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваннем газеты. З лютага 2009 года галоўным рэдактарам Wyborcza.pl з’яўлаецца Эдвард КжэменьEdward Krzemień redaktorem naczelnym Wyborcza.pl.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты на польскай мове Катэгорыя:Газеты Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе