Валаве́ль. Сустракаецца таксама варыянт Валавэ́ль (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Закозельскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Валавельскага сельсавета.
Славутасці
У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў 1766 годзе. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
У межах вёскі знаходзіцца адзінкавая магіла часоў Вялікай айчыннай вайны, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Закозельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна