Карнегі-хол () — канцэртная зала ў Нью-Ёрку, на рагу Сёмай авеню і 57-й вуліцы Манхэтэна. Тут выконваецца як акадэмічная, так і папулярная музыка.

Гісторыя Збудаваны па праекце архітэктара Уільяма Татхіла.

Адкрыты 5 мая 1891 года канцэртам Нью-Ёркскага сімфанічнага аркестра.

Да 1898 года насіў назву «мюзік-хол», затым атрымаў імя Эндру Карнегі, які фінансаваў пабудову будынка.

Канструкцыя Уключае тры залы, галоўная з якіх з 1997 носіць імя Айзека Стэрна. Агульная ўмяшчальнасць — 2804 месцы. У 1983 і 2003 гадах будынак абнаўляўся.

Сусветныя прэм’еры За больш за стагоддзе ў Карнегі-холе адбыліся знакамітыя сусветныя прэм’еры (прыводзяцца выбраныя): Дзявятая сімфонія Дворжака (16 снежня 1893) Хатняя сімфонія Рыхарда Штрауса (21 сакавіка 1904) Варыяцыі на тэмы Карэлі Сяргея Рахманінава (7 лістапада 1931) Кантрасты Белы Бартака (9 студзеня 1939) Камерная сімфонія № 2 Арнольда Шонберга (15 снежня 1940) Сімфонія ў 3-х частках Ігара Стравінскага (24 студзеня 1946) Сімфонія № 3 Чарлза Айвза (5 красавіка 1946) Гімн Святому Прычасцб Аліўе Месіяна (13 сакавіка 1947) Сімфонія № 4 Чарлза Айвза (26 красавіка 1965) Сімфонія № 6 для сапрана і аркестра Філіпа Гласа на вершы Алена Гінсберга (3 лютага 2002) Амерыканскі берсерк Джона Адамса (25 лютага 2002) Catenaires Эліята Картэра (11 снежня 2006) Бобл Бобі Макферына (2 мая 2008)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Канцэртныя залы ЗША Катэгорыя:Культура Манхэтэна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Манхэтэна Катэгорыя:Эндру Карнегі