КменКмен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.357-358 (Cárum) — род шматгадовых або двугадовых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), з якіх найбольш вядомы від , які выкарыстоўваецца ў якасці спецый.

Батанічнае апісанне

Травяністая расліна. У культуры найбольш пашыраны кмен звычайны — двухгадовая (ёсць і аднагадовыя сарты) эфіраалейная расліна. У першы год утварае мясісты корань з разеткай прыкаранёвага лісця, з якой на другі год развіваецца гладкае галінастае сцябло, што заканчваецца суквеццем — складаным парасонікам. Плады маюць у сабе 3—7 % эфірнага і 18—20 % тлустага тэхнічнага алею.

Арэал

Прадстаўнікі роду растуць ва ўмераным і субтрапічным клімаце Еўропы і Азіі.

Віды

Род налічвае каля 30 відаў29 паводле The Plant List: Carum , некаторыя з іх:

Выкарыстанне

У ежу спажываюць маладое сцябло і лісце ў салатах або як прыправу да супоў, спажываюць таксама і карані кмену. Насеннем аздабляюць хлебапякарныя, кандытарскія і лікёра-гарэлачныя вырабы, квашаную капусту. Добра расце на сугліністых, угноеных арганікай глебах. Сеюць насеннем з міжрадкоўем 30 см. У першы год у міжрадкоўях вырошчваюць перамежкавыя культуры. Насенне збіраюць на наступны год.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны ў Бібліі