right|thumb|300px|Іспанская (чырвоны) і партугальская (сіні) імперыі ў перыяд асабістай уніі (1581—1640). thumb|right|300px|Карта свету 1503 года (планісфера Канціна). На карце паказана лінія паводле Тардэсільяскага дагавора. Inter caetera №2 — «Сярод іншых [дзеянняў]» — була, выпушчаная Папам Аляксандрам VI 4 мая 1493 года. Була перадала каралеўствам Арагону і Кастыліі (Іспаніі) усе землі «на захад і поўдзень» ад лініі, якая злучае полюсы Зямлі і праходзіць у ста лігах на захад і поўдзень за любы з астравоў Азорскага архіпелага і архіпелага Зялёнага мыса. Усяго, у сувязі з рашэннем пытання аб партугальскіх і іспанскіх зонах у Атлантыцы, Папам у 1493 годзе было выдадзена чатыры булы: Inter caetera №1, Inter caetera №2, Eximiae devotionis, Dudum sequidem . З некаторымі ўдакладненнямі, мяжа была пацверджана Тардэсільяскім дагаворам, які заклаў асновы для падзелу свету паміж Іспаніяй і Партугаліяй.

Гл. таксама Вялікія геаграфічныя адкрыцці Тардэсільяскі дагавор Сарагоскі дагавор

Спасылкі Лацінскі тэкст булы

Катэгорыя:Папскія булы Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі