Карла Марыя Буанапартэ (Carlo Maria Bonaparte; 1746—1785) — правансальскі дваранін, адвакат і палітык, бацька Напалеона Банапарта.
Нарадзіўся ў Аяча. Малодшы з трох дзяцей юрыста Джузэпэ Буанапартэ. Карла першапачаткова пайшоў па слядах свайго бацькі, атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Пізанскім універсітэце. Калі Карла было 17 гадоў, сваякі зладзілі яго шлюб з 14-гадовай Летыцыяй Рамаліна.
У 1764 г. служыў памочнікам рэвалюцыйнага лідара Паскаль Паалі, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж (да Людовіка XVI) і ў Рым (для перамоў з папам Кліментам XIII). Ён жыў на шырокую нагу і быў гарачым гульцом. Памёр падчас паездкі на вады ў Манпелье, пакінуўшы сям’ю без сродкаў да існавання.
Дзеці Напалеонэ Банапартэ (1764/1765 — 17 жніўня 1765) Марыя Ганна Банапарт (3 студзеня 1767 — 1 студзеня, 1768) Жазеф Банапарт (7 студзеня 1768 — 28 ліпеня, 1844) Напалеон I (15 жніўня 1769 — 5 мая 1821) Марыя Ганна Банапарт (14 ліпеня 1771 — 23 лістапада, 1771) Люсьен Банапарт (21 мая 1775 — 29 чэрвеня, 1840) Эліза Банапарт (13 студзеня 1777 — 7 жніўня 1820) Луі Банапарт (2 верасня 1778 — 25 ліпеня, 1844) Паліна Банапарт (20 кастрычніка 1780 — 9 чэрвеня 1825) Караліна Банапарт (24 сакавіка 1782 — 18 мая, 1839) Жэром Банапарт (15 лістапада 1784 — 24 чэрвеня, 1860)
Спасылкі Радаслоўе Карла Буанапартэ
Карла