Верас звычайныНазва згодна з (Calluna) — манатыпны род раслін сямейства верасовых. Адзіны від — ве́рас звычайны (Callúna vulgáris) — С. 90—93..
Назвы
Верас, верас звычайныFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, верастГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, верус барвінкі, вржос, вржост Ботанический словарь, Спб, 1878, верясВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Часам верасам таксама называюць віды роду .
Апісанне
Шматгадовая вечназялёная галінастая куставая ці кусцікавая расліна вышынёю да 1 м. Лісце дробнае, лускападобнае, сядзячае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, двухполыя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя, у аднабокіх гронках. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка.
Пашырэнне
Адзін від — верас звычайны. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы і на Атлантычным узбярэжжы Амерыкі. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на высечках, выгарынах, пустках, тарфяніках, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае т. зв. «верасовы мёд») расліна.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Кусцікі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны