Фёдар Ангіле́йка — беларускі гравёр па дрэве ў ХVII — ХVIII ст. Ярка выяўляў Магілёўскую школу гравюры.. Афармляў вядомыя кнігі «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), выдадзеных у магілёўскай друкарні М. Вашчанкі. «Ирмолой сиречь Осмогласник» змяшчае выявы Ісуса Хрыста, цара Давіда і Іаана Прадцечы з уласным подпісам, а таксама дробныя карцінкі, яго ж працы, з манаграмай: Ѳ.А:. Яго гравюрам уласцівы лаканізм тэхнічных прыёмаў і кампазіцыі, што збліжае іх з творамі народнага мастацтва.

+ Ілюстрацыі Ірмалога

180px 240px 180px Нявер'е Фамы Сашэсце Святога Духа на апосталаў Успенне Маткі Боскай

Катэгорыя:Гравёры Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Магілёўская школа гравюры Катэгорыя:Постаці Магілёва