Джон Уоркап Корнфарт, сэр (англ.: Sir John Warcup 'Kappa' Cornforth; , , Аўстралія) — аўстралійскі хімік-арганік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1953).
Біяграфія Вучыўся ва ўніверсітэтах Сіднея і Оксфарда (Вялікабрытанія). Працаваў у Савеце па медыцынскіх даследаваннях (Вялікабрытанія, 1946—1962), у лабараторыі хімічнай энзімалогіі імя Мілстэда фірмы «Шэл Рызёрч Лімітэд» (1962—1975, дырэктар), прафесар універсітэта Сусекса (з 1975 года).
Асноўныя працы Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню механізму біясінтэзу стэроідаў (напрыклад, халестэрыну) і тэрпеноідаў метадам «пазначаных папярэднікаў».
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1975) за даследаванне стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постаці аўстралійскай біяхіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства