Фёдар Львовіч Шапіра (Файвіш Лейбавіч) (, — , ) — вядомы савецкі фізік-ядзершчык, доктар фізіка-матэматычных навук (1962), прафесар (1967), член-карэспандэнт АН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Ф. Л. Шапіра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Віцебску. З 1934 года вучыўся ў Маскве ў энергетычным тэхнікуме, з 1935 года працаваў інжынерам. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Удзельнічаў у баях пад Масквой у 1941—1942 гг., быў паранены. У 1942—1945 гадах працаваў у Маскве. З 1945 года ў Фізічным інстытуце АН СССР. З 1958 года Ф. Л. Шапіра ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у горадзе Дубна, у якім з 1959 года займаў пасаду намесніка дырэктара Лабараторыі нейтроннай фізікі. Адначасова з 1946 года выкладаў у Маскоўскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць Ф. І. Шапіра ўнёс значны ўклад у тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне рэзананснага паглынання нейтронаў у тоўстых слаях урану, тэмпературных эфектаў рэактараў. Першае аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва новага спосабу ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную атрымаў яшчэ ў час вучобы ў Маскоўскім энергетычным тэхнікуме. Ф. І. Шапіра належаць працы па фізіцы ядзерных рэактараў, ядзернай і нейтроннай фізіцы. Таксама прапанаваў метад нейтроннай спектраскапіі — спектраметрыю па часе запавольванні нейтронаў (1955), метад карэляцыі нейтронаў шляхам іх фільтрацыі праз палярызаваную пратонную мішэнь (1960) і інш.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1971, сумесна з іншымі) Залаты медаль імя І. В. Курчатава (1977)Золотая медаль имени И. В. Курчатова // Сайт РАН 2 ордэны «Знак Пашаны» Медаль «За адвагу» Музей истории науки и техники ОИЯИ Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»
Літаратура
Шапиро Фёдор Львович // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі ШАПІРА ФЁДАР (Файвіш) ЛЬВОВІЧ // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Шапиро Фёдор Львович
ШАПИРО Фёдор Львович // Музей истории науки и техники ОИЯИ
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук