Бе́лыя Лу́жы. (, ), таксама Бе́лая Лу́жа — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Размешчана на скрыжаванні шашы з .
Гісторыя Вёска вядома прынамсі з 1858 года як Белалужа, уваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскай губерні. У 1860-я гады было 2 засценкі Белая Лужа, на 1 і 2 двары.
У 1914 годзе землеўладальнікамі ў Белай Лужы былі: Ягор Восіпаў Бабіцкі (меў 16 дзесяцін зямлі), Міхаіл Ягоравіч Бабіцкі (16 дзесяцін); у 1911 годзе 30 дзесяцін меў Уладзімір Сямёнаў Мяхедка.
Паводле перапісу 1917 года ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
Паводле перапісу 1926 года хутар.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
1858 год — 58 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 4 двары, 38 жыхароў 1908 год — 1 двор, 9 жыхароў 1917 год — 2 двары, 12 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 5 двароў, 25 жыхароў 1999 год — 16 жыхароў 2009 год — 18 жыхароў 2019 год — 14 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна