Вольны незалежны і строга нейтральны горад Кракаў з акругай () альбо Кра́каўская рэспу́бліка () — створаная паводле ўмоў Венскага кангрэсу горад-дзяржава пад кантролем трох суседзяў: Расійскай імперыі, Прусіі і Аўстрыі. Была ўтвораная 18 кастрычніка 1815 з паўднёвай часткі Варшаўскага княства і напачатку мела абмежаваную ўнутраную аўтаномію.
У 1833 годзе дзяржавы-апякункі навязалі Кракаву новую канстытуцыю, якая фактычна пераўтварыла яго ў пратэктарат. У 1836—1846 Вольны горад Кракаў быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі. Па здушэнні Кракаўскага паўстання тэрыторыя Кракаўскай рэспублікі была анэксаваная Аўстрыйскай імперыяй.
Гл. таксама Падзелы Рэчы Паспалітай Кракаў
Літаратура Кракаўская рэспубліка // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.445
Janina Bieniarzówna, Jan M. Małecki i Józef Mitkowski (red.) Dzieje Krakowa, t.3 (Kraków w latach 1796—1918), Kraków 1979. W. Tokarz, Wolne Miasto Kraków, w: Polska, jej dzieje i kultura. Od czasów najdawniejszych do chwili obecnej, Warszawa 1927. A. Lewak, Rzeczpospolita Krakowska, w: Polska, jej dzieje i kultura. Od czasów najdawniejszych do chwili obecnej, Warszawa 1927. A. Chwalba, Historia Polski 1795—1918, Kraków 2000. A. Jakimyszyn, Żydzi krakowscy w dobie Rzeczypospolitej Krakowskiej, Kraków-Budapeszt 2008. Ziemia chrzanowska i Jaworzno, Kraków 1969.
Спасылкі
http://www.krakow.friko.pl/html/pozorne_panstwo.html http://149.156.142.12/fortykrakow/wolnykrakow/wolkrak.htm http://www.twierdza.art.pl/a_wmk.htm https://web.archive.org/web/20040909054015/http://homepage.mac.com/crowns/chrzanovia/historia/av1809-46.html
Катэгорыя:Кракаў Катэгорыя:Вольныя гарады Кракаў Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:1815 год у Кракаве