Брацкае вадасховішча — вадаём у Іркуцкай вобласці Расіі, створаны на рацэ Ангара ў выніку будаўніцтва Брацкай ГЭС, другое па аб’ёме вадасховішча свету. На берагах размешчаны горад Брацк, ад якога яно і атрымала назву, і Свірск.

Вадаём шырока выкарыстоўваецца для суднаходства, рыбалоўства, сплаву лесу і водазабеспячэння. Адрозніваецца значнымі рыбнымі рэсурсамі.

Асноўныя характарыстыкі Плаціна на Брацкай ГЭС была пабудавана ў 1961 годзе, запаўненне вадасховішча скончылася ў 1967 годзе. Плошча воднай паверхні вагаецца ад 5426 км² да 5470 км², а аб’ём дасягае 169 км³. Карысны аб’ём вадасховішча складае 35,41 км³, сярэдняя глыбіня — 31 м, змяненне ўзроўню пры спрацоўцы ад НПУ — 7,08 м.

Спасылкі Апісанне і фатаграфіі Даныя пра Брацкім вадасховішча Пошук па даных дзяржаўнага воднага рэестру — вдсх. Брацкае

Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Геаграфія Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі