Фёдар Яфімавіч Буслаў (, Быхаўскі павет — 1921Комментарий 5.07.2016 к публикации: Буслов А. Е. Перед войной и на войне (1909—1917).) — дэпутат 1-й Дзяржаўнай думы (1906 г.) ад сялян Магілёўскай губерні.

Скончыў Гомельскае тэхнічнае вучылішча. Адзін з актывістаў Усерасійскага чыгуначнага саюза. У Думе ўваходзіў у «Працоўную групу», быў членам яе Часовага камітэта. Адстойваў інтарэсы працоўных сялян. Падпісаў аграрны праект «Трудавой групы» («праект 104-х»), які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. Падтрымліваў пастаянныя сувязі з выбаршчыкамі — сялянамі Быхаўскага павета, на аснове іх наказаў і скаргаў рабіў у Думе запыты. Выступаў з артыкуламі ў газеце «Могилевский голос». Далейшы лёс невядомы.

Літаратура Марцюхова, М. А. Буслаў Фёдар Яфімавіч / М. А. Марцюхова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 140. — ISBN 5-85700-142-0.

Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Чыгуначнікі Расіі