Крато́н (ад  — сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці.

Вылучаюць паднятыя кратоны — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (старажытныя платформы), і апушчаныя кратоны — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў).

Тэрмін уведзены нямецкім геолагам Г. Штыле ў 1940 годзе (замест прапанаванага ў 1928 годзе аўстрыйскім геолагам Л. Коберам «кратаген»), ужываецца ў геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.

Гл. таксама Таласакратон Суперкантынент Старажытныя акіяны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Геологический словарь. Крато́н // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага

Катэгорыя:Палеагеаграфія