Пляба́нцы. Сустракаецца таксама варыянт Кляба́нцы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы.
Назва Назва паходзіць ад слова «плябанія» — прыход каталіцкай царквы, месца жыхарства плябана (каталіцкага святара, ксяндза)Плябанцы // С. 612.
Гісторыя
У XVII стагоддзі сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка на 2 панскія двары, 41 дым, 2 карчмы, уласнасць каталіцкай царквы Менскай парафіі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ўласнасць каноніка Мінскай каталіцкай плябаніі Ваньковіча, ёсць панскі двор, капліца, вінакурня. У 1815 годзе вёска, уласнасць ксяндза Харэвіча. З 1858 года дзяржаўная ўласнасць.
У 1890 годзе адкрыта школа граматы, у якой вучыліся 16 хлопчыкаў. У 1897 годзе ёсць кузня, хлебазапасны магазін, царква, карчма, адносіцца да Самахвалавіцкай воласці.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Дзяргайскім сельсавеце, з 1927 года ў Гатаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 53 двары, забітыя 38 жыхароў, 5 жыхароў вывезеныя на прымусовую працу ў Германію.
5 сакавіка 1959 года вёска перададзена са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..
Насельніцтва
1800 год — 18 двароў, 139 жыхароў 1815 год — 71 душа мужчынскага полу 1897 год — 64 двары, 379 жыхароў 1917 год — 82 двары, 525 жыхароў 1926 год — 83 двары, 425 жыхароў 1941 год — 70 двароў, 260 жыхароў 1999 год — 167 жыхароў 2009 год — 175 жыхароў
Вядомыя асобы Іван Іосіфавіч Валадзько (1895—1984) — беларускі архітэктар.
Славутасці Помнік 52 жыхарам вёскі, загінулым у час Другой сусветнай вайны.
Літаратура Плябанцы // С. 440
Спасылкі
Катэгорыя:Міханавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі