thumb|Спадарожнік сістэмы GPS на арбіце thumb|240px|Параўнанне арбіт розных навігацыйных сістэм GPS ( — глабальная сістэма пазіцыянавання, чытаецца Джы Пі Эс) — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая забяспечвае вымярэнне адлегласці, часу і вызначае месцазнаходжанне. Дазваляе ў любым месцы Зямлі (не ўключаючы прыпалярныя вобласці), амаль пры любым надвор’і, а таксама ў касмічнай прасторы блізка ад планеты вызначыць месцазнаходжанне і хуткасць аб’ектаў. Сістэма распрацавана, рэалізавана і эксплуатуецца Міністэрствам абароны ЗША.
Асноўны прынцып выкарыстання сістэмы — вызначэнне месцазнаходжання шляхам вымярэння адлегласцяў да аб’екта ад пунктаў з вядомымі каардынатамі — спадарожнікаў. Адлегласць вылічаецца па часе затрымкі распаўсюджвання сігналу ад пасылкі яго спадарожнікам да прыёму антэнай GPS-прымальніка. Гэта значыць, для вызначэння трохмерных каардынат GPS-прымальніку трэба ведаць адлегласць да трох спадарожнікаў і час GPS сістэмы. Такім чынам, для вызначэння каардынат і вышыні прымача выкарыстоўваюцца сігналы як мінімум з чатырохПаколькі розніца паміж гадзіннікамі спадарожніка і прымальніка можа ўнесці ў рашэнне велізарную памылку, адзін з касмічных апаратаў выкарыстоўваецца як «базавы», з яго атрымліваюць час, астатнія выкарыстоўваюцца для вызначэння каардынат спадарожнікаў.
Прымяненне GPS Нягледзячы на тое, што першапачаткова GPS было створана для ваенных мэтаў, такая сістэма спадарожнікавай навігацыі шырока выкарыстоўваецца па ўсім свеце і ў грамадзянскіх мэтах:
геадэзія: з дапамогай GPS вызначаюцца дакладныя каардынаты кропак і межы зямельных участкаў; картаграфія: GPS выкарыстоўваецца ў грамадзянскай і ваеннай картаграфіі; рух: з прымяненнем GPS ажыццяўляецца як марскі, так і дарожны рух; спадарожнікавы маніторынг транспарту: з дапамогай GPS вядзецца маніторынг за становішчам, хуткасцю аўтамабіляў, кантроль за іх рухам, узроўнем паліва, бяспекай; сотавая сувязь; тэктоніка, тэктоніка пліт: з дапамогай GPS вядуцца назіранні рухаў і ваганняў пліт; актыўны адпачынак: ёсць розныя гульні, дзе ўжываецца GPS, напрыклад, геакэшынг і іншыя; геатэгінг: інфармацыя, напрыклад фатаграфіі, «прывязваюцца» да каардынат дзякуючы ўбудаваным або знешнім GPS-прыёмнікам; бяспека: выкарыстоўваецца сістэма «свой-чужы», ажыццяўляецца ідэнтыфікацыя асобы.
Гл. таксама oDrive GPS-арыентаваная cістэма маніторынгу базавага метабалізму Transit (першая спадарожнікавая навігацыйная сістэма, 1960-я-1996) Galileo (еўрапейская навігацыйная сістэма) ГЛОНАСС (расійская навігацыйная сістэма) Касмічная геадэзія Location-based service GPS-прымальнік GPS-навігатар
Спасылкі Афіцыйныя дакументы і спецыфікацыі Афіцыйны сайт урада ЗША і сістэмы GPS са статусам спадарожнікавай групоўкі
Тлумачэнні працы Глабальныя Навігацыйныя Спадарожнікавыя Сістэмы (GNSS). Як гэта працуе? , gps-club.ru Сумяшчальнасць з Gallileo і ГЛОНАСС
Сумесная заява па забеспячэнні ўзаемадапаўняльнасці і сумяшчальнасці Галілеа і GPS Рознае GPS знутры: апісанне NMEA пратаколу (выява метак KMZ для Google Earth) Першы беларускі вытворца сістэм GPS маніторынгу УП «Белтрансспутник»