Гэты артыкул пра патаген — вірус імунадэфіцыту чалавека. Пра захворванне — артыкул ВІЧ-інфекцыя. Пра тэрмінальную стадыю хваробы — артыкул СНІД.

Ві́рус іму́надэфіцы́ту чалаве́ка — рэтравірус з роду ленцівірусаў, які выклікае захворванне, якое павольна прагрэсіруеМедпортал. ВИЧ-инфекция и СПИД — ВІЧ-інфекцыю.

Вірус паражае клеткі імуннай сістэмы, якія маюць на сваёй паверхні рэцэптары CD4: Т-хелперы, манацыты, макрафагі, клеткі Лангерганса, дэндрытныя клеткі, клеткі мікрагліі. У выніку праца імуннай сістэмы прыгнятаецца і развіваецца сіндром набытага імуннага дэфіцыту (СНІД), арганізм хворага страчвае магчымасць абараняцца ад інфекцый і пухлін, узнікаюць другасныя апартуністычныя захворванні, якія не характэрныя для людзей са звычайным імунным статусамNIAID/NIH: The Relationship Between the Human Immunodeficiency Virus and the Acquired Immunodeficiency Syndrome. Без доктарскага ўмяшання апартуністычныя захворванні выклікаюць смерць пацыента ў сярэднім праз 9—11 гадоў пасля заражэння (у залежнасці ад падтыпу віруса). Пры правядзенні антырэтравіруснай тэрапіі працягласць жыцця пацыента можа быць падоўжана да 70—80 гадоўaidsmap. Чаканая працягласць жыцця для некаторых груп ВІЧ-інфікаваных асоб у ЗША зараз значна пераўзыходзіць яе сярэдні паказчыкАнтырэтравірусная тэрапія online. Працягласць жыцця людзей з ВІЧ, якія атрымліваюць АРВТ у развітых краінахUS National Library of Medicine National Institutes of Health. Closing the Gap: Increases in Life Expectancy among Treated HIV-Positive Individuals in the United States and Canada.

Адкрыццё ВІЧ right|thumbnail|300px|Выява, зробленая растравым электронным мікраскопам. У цэнтры кадра знаходзіцца заражаны T-лімфацыт. Шматлікія светлыя круглыя выпукласці на яго паверхні — месцы зборкі і адпачкавання вірыёнаў віруса імунадэфіцыту чалавекаPublic Health Image Library Scanning electron micrograph of HIV-1 virions budding from a cultured lymphocyte. See PHIL 10000 for a colorized view of this image, and PHIL 14270, for a black and white version, both viewed at a lower magnigication thumb|300px|right|Выява вірыёнаў, атрыманая пры дапамозе трансмісійнага электроннага мікраскопа. Бачная будова вірыёнаў, унутры якіх знаходзіцца конусападобнае ядроDepartment of Health and Human Services. Centers for Disease Control and Prevention’s Public Health Image Library (PHIL), image #948.Праверана 27 ліпеня 2012.

У 1981 годзе з'явіліся першыя тры навуковыя артыкулы пра незвычайныя выпадкі развіцця пнеўмацыстнай пнеўманіі і саркомы Капашы ў гомасексуальных мужчын. Да гэтага абодва захворванні сустракаліся рэдка і былі характэрныя для зусім розных груп пацыентаў: на саркому Капашы галоўным чынам хварэлі пажылыя мужчыны міжземнаморскага паходжання, а на пнеўмацыстную пнеўманію — пацыенты з лейкозам пасля інтэнсіўнай хіміятэрапіі. З'яўленне гэтых захворванняў, якія сведчылі пра цяжкі імунадэфіцытны стан, у маладых людзей, якія не ўваходзілі ў адпаведныя групы рызыкі, назіралася ўпершыню. Затым выявілі такія ж сімптомы сярод наркаспажыўцоў, хворых на гемафілію A і гаіцян. Найбольш значным было выяўленне зніжэння суадносін CD4+/CD8+-клетак у выніку адноснага і/ці абсалютнага памяншэння колькасці CD4+-лімфацытаў у спалучэнні з павелічэннем колькасці CD8+-лімфацытаў.

У ліпені 1982 года для абазначэння гэтага стану быў прапанаваны тэрмін сіндром набытага імуннага дэфіцыту (СНІД, AIDS). У верасні 1982 года СНІДу было дадзена паўнавартаснае вызначэнне як назалагічнай форме на падставе назірання шэрагу апартуністычных інфекцый у чатырох груп пацыентаў, названых вышэй.

У перыяд з 1981 па 1984 гады выйшлі некалькі прац, якія звязвалі імавернасць развіцця СНІДу з анальным сексам ці з уплывам наркотыкаў. Паралельна вяліся працы над гіпотэзай аб магчымай інфекцыйнай прыродзе СНІДу.

Вірус імунадэфіцыту чалавека незалежна адкрылі ў 1983 годзе ў дзвюх лабараторыях: Інстытуце Пастэра ў Францыі пад кіраўніцтвам Люка Мантанье і Нацыянальным інстытуце раку ў ЗША пад кіраўніцтвам Роберта Гала. Вынікі даследаванняў, у якіх з тканак пацыентаў з сімптомамі СНІДу ўпершыню ўдалося вылучыць новы рэтравірус, былі апублікаваныя 20 мая 1983 года ў часопісе «Science». У гэтых жа працах вылучаны з хворых на СНІД вірус быў упершыню паспяхова размножаны ў культываваных Т-лімфацытах. Французская група даследчыкаў паказала, што сералагічна гэты вірус адрозніваецца ад HTLV-I, і назвала яго LAV («вірус, асацыяваны з лімфаадэнапатыяй»), а амерыканская група назвала яго HTLV-III, бо памылкова аднесла да групы HTLV-вірусаў. Даследчыкі высунулі здагадку, што вірус можа выклікаць сіндром набытага імуннага дэфіцыту.

У 1986 годзе было выяўлена, што вірусы, адкрытыя ў 1983 французскімі і амерыканскімі даследчыкамі, генетычна ідэнтычныя. Першапачатковыя назвы вірусаў былі скасаваныя і была прапанавана адна агульная назва — вірус імунадэфіцыту чалавека. У 2008 годзе Люк Мантанье і Франсуаза Бар-Сінусі былі ганараваны Нобелеўскай прэміяй у вобласці фізіялогіі і медыцыны «за адкрыццё віруса імунадэфіцыту чалавека».

ВІЧ-інфекцыя

Інфіцыраванне

Вірус можа перадавацца праз прамы кантакт пашкоджанай слізістай абалонкі ці пашкоджанай скуры здаровага чалавека з біялагічнымі вадкасцямі заражанага чалавека: кроўю, перадсемявай вадкасцю (якая вылучаецца на працягу ўсяго палавога акту), спермай, сакрэтам похвы і грудным малаком. Перадача віруса можа адбывацца пры неабароненым анальным, вагінальным ці аральным сексе.

Інтактная, непашкоджаная скура — з'яўляецца эфектыўным бар'ерам для інфекцыі, бо ў ёй адсутнічаюць клеткі, якія могуць быць заражаны ВІЧ. Для паспяховай інфекцыі патрабуецца прамы кантакт з крывяноснай сістэмай ці з мембранамі клетак слізістых абалонак. Слізістыя абалонкі палавых органаў і прамой кішкі часта атрымліваюць нязначныя пашкоджанні пры палавым акце, праз якія вірус можа трапляць у кроў. Такія пашкоджанні часцей узнікаюць пры наяўнасці захворванняў, якія перадаюцца палавых шляхам, напрыклад, у выпадку герпесу. З іншага боку, заражэнне магчыма і ў выпадку непашкоджанай слізістай абалонкі, таму што апошнія змяшчаюць значную колькасць дэндрытных клетак (у тым ліку, клетак Лангерганса), якія могуць адыгрываць ролю «пераносчыкаў» вірусных часціц у лімфатычныя вузлы. Таму асабліва небяспечнай формай палавога акту для прымаючага партнёра з'яўляецца неабаронены анальны секс, таму што пры гэтай форме ўзнікае найбольшая колькасць дробных і буйных пашкоджанняў, бо слізістая абалонка прамой кішкі высцілаецца аднаслойным цыліндрычным эпітэліем, а похвы — мнагаслойным плоскім неарагавеваючым.

Перадача віруса адбываецца з большай імавернасцю пры выкарыстанні заражаных іголак і шпрыцаў (асабліва спажыўцамі ін'екцыйных наркотыкаў), а таксама пры пераліванні крыві (у выпадку парушэння медыцынскім персаналам усталяваных працэдур праверкі донарскай крыві). Таксама перадача віруса можа адбыцца паміж маці і дзіцём падчас цяжарнасці, родаў (заражэнне праз кроў маці) і пры грудным выкормліванні (прычым як ад заражанай маці да здаровага дзіцяці праз грудное малако, так і ад заражанага дзіцяці да здаровай маці праз пакусванне грудзі падчас кармлення).

Вірус не перадаецца паветрана-кропельным шляхам, бытавым шляхам, пры судотыку з непашкоджанай скурай, праз укусы насякомыхЦытата: «Most bloodsucking insects are not capable of transmitting HIV because they inject saliva and ingest blood through different routes», слёзы і сліну (з-за таго, што канцэнтрацыя вірыёнаў ВІЧ у гэтых вадкасцях ніжэйшая за інфіцыруючую дозу, а таксама з-за таго, што сліна — агрэсіўнае асяроддзе, якое разбурае сваімі ферментамі вірыёны ВІЧ) .

Хвароба

thumb|400px|Дынаміка колькасці CD4+-лімфацытаў і копій РНК віруса за перыяд ад моманту інфіцыравання да тэрмінальнай стадыіПрыведзена паводле Figure 1, апублікаванай у , таксама даступная Figure 4 у Дадатковая інфармацыя апублікавана ў У часе хваробы вылучаюць тры стадыі: вострую інфекцыю, латэнтны перыяд і тэрмінальную стадыю (СНІД) (гл. ілюстрацыю). Падчас развіцця ВІЧ-інфекцыі ў аднаго і таго ж чалавека ў выніку мутацый узнікаюць новыя штамы віруса, якія адрозніваюцца па хуткасці рэпрадукцыі і здольнасці інфіцыраваць. Размножыўшыся, вірусныя часціцы вызваляюцца з паражоных клетак і ўкараняюцца ў новыя — цыкл развіцця паўтараецца. Інфіцыраваныя вірусам Т-хелперы паступова гінуць з-за разбурэння вірусам, апаптозу ці знішчэння Т-кілерамі. Падчас развіцця ВІЧ-інфекцыі колькасць Т-хелпераў (CD4+-клетак) змяншаецца настолькі, што арганізм ужо не можа супрацьстаяць узбуджальнікам апартуністычных інфекцый, якія бяспечныя ці мала небяспечныя для здаровых людзей з нармальнай імуннай сістэмай. На тэрмінальнай стадыі (СНІД), саслаблены арганізм паражаюць бактэрыяльныя, грыбковыя, вірусныя і пратазойныя інфекцыі, а таксама пухліны. У адсутнасці антырэтравіруснай тэрапіі смерць пацыента настае не ў выніку размнажэння віруса ў CD4+-клетках, а з прычыны развіцця апартуністычных захворванняў (другасных у адносінах да ВІЧ-інфекцыі).

Эпідэміялогія

Паводле звестак на 2011 год, у свеце за ўвесь час на ВІЧ-інфекцыю захварэлі 60 мільёнаў чалавек, з іх: 25 мільёнаў памерлі, а 35 мільёнаў жывуць з ВІЧ-інфекцыяй. Больш за дзве траціны з іх пражываюць у Афрыцы на поўдзень ад пустыні Сахара. Эпідэмія пачалася тут у канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў. Затым эпідэмія перакінулася ў ЗША, Заходнюю Еўропу і краіны Паўднёвай Афрыкі. Сёння, за выключэннем краін Афрыкі, хутчэй усяго вірус распаўсюджваецца ў Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропе (у тым ліку ў Расіі Секс без просвета. Россия догнала Африку по ВИЧ, и дело не в наркотиках. «Тихая эпидемия» — в пяти графиках // 14 кастрычніка 2021). Эпідэмічная сітуацыя ў гэтых рэгіёнах стрымлівалася да канца 1990-х, затым з 1999 па 2002 гады колькасць інфіцыраваных амаль патроілася — галоўным чынам за кошт ін'екцыйных наркаманаў. Значна ніжэй за сярэдні ўзровень ВІЧ-інфекцыя распаўсюджана ва Усходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. У маштабе планеты эпідэмічная сітуацыя стабілізавалася, колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зменшылася з 3,5 мільёнаў у 1997 годзе да 2,7 мільёнаў у 2007 годзе. Паводле звестак на красавік 2024 года, у Беларусі каля 35,4 тысяч чалавек жывуць з ВІЧ-інфекцыяй, за перыяд з 1987 па 2015 год памерлі ад розных прычын 4449 ВІЧ-інфіцыраваных грамадзян Беларусі.

Дыягностыка

Аналіз крыві дазваляе выявіць антыцелы да бялкоў віруса (ІФА), рэакцыю антыцелаў на бялкі віруса (вестэрн-блот), РНК віруса (ЗТ-ПЛР). Вызначэнне віруснай нагрузкі (падлік колькасці копій РНК віруса ў мілілітры плазмы крыві) дазваляе меркаваць пра стадыю захворвання і эфектыўнасць лячэння.

Абавязковая праверка донарскай крыві ў развітых краінах у значнай ступені скараціла магчымасць перадачы віруса пры яе выкарыстанні. Тэсціраванне на ВІЧ цяжарных жанчын дазваляе своечасова пачаць прыём лекаў і нарадзіць здаровае дзіця.

Існуе меркаванне, што прымусовае тэсціраванне насельніцтва бесперспектыўнае з пункту гледжання стрымлівання эпідэміі і парушае правы чалавека. У Беларусі да асоб, у дачыненні да якіх ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што яны маюць вірус імунадэфіцыту чалавека, у выпадку іх ухілення ад абавязковага медыцынскага агляду па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (УКК) дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя і з санкцыі пракурора можа ажыццяўляцца прымусовы медыцынскі агляд у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Лячэнне