Япона-кітайская вайна (1937—1945, іначай 1931―1945) — вайна між Кітаем і Японіяй, якая працягвалася з 7 ліпеня 1937 (але часам лічыцца, што гэтая вайна пачалася з японскім уварваннем у Маньчжурыю 18 верасня 1931) да жніўня 1945 (скончылася разам з капітуляцыяй Японіі ў 2-й сусветнай вайне).

Нягледзячы на тое, што абедзве дзяржавы вялі перыядычныя баявыя дзеянні з 1931 года, поўнамаштабная вайна разгарнулася ў 1937 годзе і скончылася капітуляцыяй Японіі ў 1945. Вайна стала вынікам імперыялістычнага курсу Японіі на палітычнае і ваеннае панаванне ў Кітаі для захопу велізарных сыравінных рэзерваў і іншых рэсурсаў, які праводзіўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час, рост і пашырэнне ідэі самавызначэння (як кітайскага, так і іншых народаў былой імперыі Цын) зрабілі ваеннае сутыкненне непазбежным. Да 1937 года бакі сутыкаліся ў спарадычных баях, так званых «інцыдэнтах», таму што абодва бакі па шматлікіх прычынах устрымліваліся ад развязвання татальнай вайны. У 1931 годзе адбылося ўварванне ў Маньчжурыю (таксама вядомае як «Мукдэнскі інцыдэнт»). Апошнім з падобных інцыдэнтаў стаў  — абстрэл японцамі 7 ліпеня 1937 года, які адзначыў афіцыйны пачатак поўнамаштабнай вайны паміж дзвюма краінамі.

З 1937 па 1941 гады Кітай ваяваў, абапіраючыся на дапамогу ЗША і СССР, зацікаўленых у зацягванні Японіі ў «балота» вайны ў Кітаі. Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар Другая япона-кітайская вайна стала часткай Другой сусветнай вайны.

Назвы У розных гістарыяграфіях існуюць шматлікія альтэрнатыўныя назвы гэтай вайны: Японская гістарыяграфія і літаратура: Ціхаакіянская вайна: назва, найчасцей ужываная ў часы саюзніцкай акупацыі пасля 2-й сусветнай вайны, і якая падкрэслівае адрозненне перыядаў з 1937 да 7.12.1941 і пасля 7.12.1941. Вялікая ўсходнеазіяцкая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары правых рэвізіянісцкіх поглядаў. Кітайскі інцыдэнт: назва ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. Вайна Японіі і Кітая: сучасны адпаведнік назвы «Кітайскі інцыдэнт». Пятнаццацігадовая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары левых поглядаў; назва прымае храналогію вайны з пачаткам у 1931. Кітайская гістарыяграфія і літаратура: Вайна супраціўлення. Антыяпонская вайна. Кітайска-японская вайна (1937—1945): паў-стандартная назва ў гістарыяграфіі Рэспублікі Кітай (Тайвань). Савецкая гістарыяграфія і літаратура: Народна-вызваленчая вайна кітайскага народа 1931―1945.

Гл. таксама Аперацыя «Зэт»

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Theodore F. Cook, Jr. The China War: A Bibliographical Exploration of Major Works in English on the «China-Japan Conflict» and «Sino-Japanese Relations» in the Second World War Era. ― PDF у Сеціве

Спасылкі

Катэгорыя:Японія ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Кітай у Другой сусветнай вайне