Дораці Мэры Кроўфут-Ходжкін (анг. Dorothy Mary Crowfoot Hodgkin, Дораці Ходжкін; ,  — ) — англійская хімік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1947). Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па хіміі (1964).

Біяграфія і працы Вучылася ў Оксфардскім універсітэце (1928—1932), дзе пачала спецыялізавацца па рэнтгенаструктурным аналізе. З 1932 года працуе ў Кембрыджскім універсітэце. У супрацоўніцтве з Дж. Берналь даследавала структуру стэрынаў, пептыдаў і амінакіслот. Ажыццявіла рэнтгенаструктурны аналіз пеніцыліну (1946) і вітаміна B12 (1956), які прывёў да высвятлення яго будовы. Упершыню ўсталявала ў металаарганічным злучэнні (адным з В12-каферментаў) непасрэдную сувязь паміж металам (кобальтам) і вугляродам (1961).

Член шэрагу акадэмій навук, у тым ліку замежны член Акадэміі навук СССР (1976), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971).

Узнагароды 1964 — Нобелеўская прэмія па хіміі 1965 — Ордэн заслуг 1976 — Медаль Коплі 1985 — Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава Акадэміі навук СССР 1987 — Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.478

Спасылкі Інфармацыя на сайце Нобелеўскага камітэта.

Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены РАН