Крушына (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.

Батанічнае апісанне

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.

Арэал

Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — ; 4 інтрадукаваныя: , , , .

Віды Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 34 віда:

. Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі куст (часам невялікае дрэва). Лекавая расліна.

. Заходняя частка Паўночнай Амерыкі.

. Кітай, Карэя, Японія.

. Закаўказзе, Іран.

. Паўночнаамерыканская расліна, адзін з найбольш буйных прадстаўнікоў роду (дасягае ў вышыню 15 м). Лекавая расліна.

. Сустракаецца ў гарах Заходняй Еўропы.

Яшчэ пяць відавых назваў гэтага роду ў The Plant List (2013) маюць статус unresolved name, гэта значыць адносна іх нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых відаўFrangula // The Plant List (2013). Version 1.1..

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.

Літаратура

Катэгорыя:Крушынавыя