Сямён Майсеевіч Крывашэін (; , Варонеж — ) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (1943), Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнічаў у вызваленні Глуска, таксама ўдзельнік германа-савецкага ваеннага параду ў Брэст-Літоўску.
Біяграфія Нарадзіўся ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1931), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1952). Удзельнік Грамадзянскай вайны, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1937), баёў каля возера Хасан (1938), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). З 1941 года на Цэнтральным, Калінінскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, камандзір 1-га Краснаградскага механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Часці корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся пры фарсіраванні ракі Шчара, вызваленні Слоніма, Брэста, Варшавы, у бітве за Берлін. Да 1953 года ў Савецкай Арміі.
Узнагароды і званні Ганаровы грамадзянін Глуска з 1969 года і ганаровы грамадзянін горада Брэста з 1974 года.
Памяць Імем С. М. Крывашэіна названы вуліцы ў Брэсце і Пружанах.
Творчасць Аўтар кніг «Сквозь бури» (1959), «Чонгарцы» (1975).
Літаратура
Спасылкі
Механізаваныя карпусы РЧСА
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі баёў на возеры Хасан Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Глуска