Крыні́чнікКрынічнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999, — С. 517. (Verónica) — род кветкавых раслін сямейства . Самы вялікі род гэтага сямейства; па адных дадзеных, налічвае 500, па іншых — каля 300 відаў. Раней гэты род уключалі ў сямейства . На тэрыторыі Беларусі 24 дзікарослыя (напрыклад, ) і 3 інтрадукаваныя віды.
Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты вышынёй ад 5 да 150 см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце супраціўнае, чаргаванае ці ў кальчаках. Кветкі сіняга, блакітнага, белага колеру, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Некаторыя віды
Класіфікацыя
Таксанамія Род Крынічнік уваходзіць у сямейства парадку .
Падроды
Паводле даных GRIN род Крынічнік падзяляецца на некалькі падродаў: Beccabunga, Chamaedrys, Cochlidiosperma, Derwentia, Hebe, Pellidosperma, Pentasepalae, Pocilla, Pseudolysimachium, Stenocarpon, Synthris, Triangulicapsula, Veronica.
Літаратура — С. 517.
Спасылкі
Veronica // The Plant List Крынічнік // agbina.com
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі