Іо́сіф Арка́дзьевіч Антано́віч (, в. Васюлькі,  — ) — палітычны і дзяржаўны дзеяч БССР, заслужаны будаўнік БССР.

Біяграфія Скончыў БПІ ў 1959 годзе..

З 1961 года прараб, начальнік участка, намеснік начальніка домабудаўнічага камбіната № 1 г. Мінска. Член КПСС з 1963 года, сакратар парткама камбіната.

З 1966 года загадчык аддзела Мінскага гаркама, абкама КПБ.

З 1970 года міністр мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР.

Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1971—1981, кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1971 года.

З 1992 года — прэзідэнт канцерна «Белбудмантаж»Знаменитые люди Мядельщины .

Спасылкі Некралог

Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Міністры БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання