Вацлаў Шэмет (? — 13 красавіка 1599) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Дзяржаўца расейнскі і скірстымонскі ў 1575, падкаморы жамойцкі з 1582, кашталян полацкі з 1588 і смаленскі з 1597.

Вызнаваў кальвінізм.

Сям’я Сын Мальхера Шэмета, жамойцкага кашталяна, і Альжбеты Глябовіч, дачкі віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Ажаніўся з Гальшкай Хадкевіч, дачкой троцкага кашталяна Юрыя Хадкевіча.

Пакінуў сыноў Крыштафа Вацлава і Юрыя, дачок Ганну (жонка Крыштафа Кіршэнштэйна), Гальшку (жонка Пятра Паца) і невядомую з імя (жонка Аляксандра Агінскага).

Літаратура

Вацлаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Падкаморыя жамойцкія Катэгорыя:Старосты расейнскія Катэгорыя:Старосты скірстымонскія