Атава (, ) — рака на паўднёвым усходзе Канады, найбольш буйны прыток ракі Святога Лаўрэнція (левы). Даўжыня 1271 км. Плошча вадазбору 146 тыс. км². Басейн размешчаны на тэрыторыі правінцый Квебек (65%) і Антарыа (35% тэрыторыі). Атава выцякае з возера Капімічыгама, размешчанага на Лаўрэнційскім узвышшы. Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 1950 м³/с.
Катэгорыя:Рэкі Квебека Катэгорыя:Рэкі Антарыа Катэгорыя:Прытокі ракі Святога Лаўрэнція