Трыстан да Кунья, або Трыстан дэ Кунья (парт. Tristão da Cunha; каля 1460 — каля 1540 гг.) — партугальскі мараплавец, дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся, відавочна, у Партугаліі. Паходзіў са знакамітай рыцарскай сям’і, якая служыла партугальскім манархам з XI ст.
У 1504 г. быў афіцыйна прызначаны віцэ-каралём Індыі (але пазней гэты тытул не ўзгадваўся).
У 1506—1507 гг. узначальваў флот з 15 караблёў, які накіроўваўся ў Індыйскі акіян. Разам з ім у экспедыцыі ўдзельнічаў яго сваяк Афонсу дэ Альбукерке, па дарозе далучыўся Жуан да Нова. У той час амаль усе гандлёвыя сувязі ў Індыйскім акіяне кантраляваліся арабамі, таму мэтай партугальцаў было не проста замацавацца ў прыцягальнай з гандлёвага гледжання Індыі, але адсунуць канкурэнтаў-іншаверцаў.
Па дарозе адкрыў астравы Трыстан-да-Кунья на поўдні Атлантыкі, адным з першых еўрапейцаў прадпрыняў высадку на Мадагаскары, узначальваў ваенныя сутычкі з арабамі ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі і на Сакотры. 27 жніўня 1507 г. прыбыў у Індыю, дзе здолеў зняць асаду партугальскага гарнізона ў Канануры з боку мусульман і пакараць тых суайчыннікаў, хто адкрыта парушаў законы.
Пасля вяртання ў Партугалію быў прызначаны ў 1514 г. паслом да папы рымскага. Павінен быў паведаміць Льву X аб поспехах Партугаліі на ўсходзе. Пасольства прыбыло ў Рым 12 сакавіка 1514 г. і ўразіла абывацеляў сваёй пышнасцю. Асаблівы поспех меў прывезены ў падарунак папе слон па мянушцы Гано.
Пахаваны ў касцёле мястэчка Альялву недалёка ад Лісабона.
Памяць у гісторыі Луіс дэ Камоэнс прысвяціў Трыстану да Куньі частку сваёй знакамітай паэмы «Лузіяды».
Імя Трыстана да Куньі носяць астравы на поўдні Атлантыкі.
Спасылкі Паходжанне роду да Кунья Гісторыя Трыстана да Кунья
Катэгорыя:Мараплаўцы Катэгорыя:Мараплаўцы Партугаліі