Ірына Міхайлаўна Дубянецкая (нар. , ) — доктар багаслоўяДаведка рэдакцыі да артыкула І. Дубянецкай «Айцец» // Наша Ніва № 32 (241), 6 жніўня 2001 г.. Дачка выдаўца і пісьменніка Міхася Дубянецкага, сястра паэткі Галіны Дубянецкай.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і беларускага перакладчыка Міхаіла Дубянецкага. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, выкладала на філалагічным факультэце БДУ, у Інстытуце замежных моў, Акадэміі мастацтваў. У канцы 1980-х з'яўляўся удзельнікам таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. Адна з ініцыятараў пачатага ў 1989 годзе руху за адраджэнне Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Разам з сябрамі ў 1990 годзе заснавала часопіс «Унія», была яго галоўным рэдактарам.

Разам з Каралінай Мацкевіч з 1992 года вучылася ў Лонданскім місіянерскім інстытуце, дзе яны былі першымі свецкімі жанчынамі-студэнтамі. У 1997—2005 гадах вучылася ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, дзе атрымала ліцэнзіят у арыенталістыцы (біблейскія студыі) і, у 2005 годзе, абараніла доктарскую дысертацыю «Космас і хаос у яўрэйскай Бібліі і міфалогіях старажытнага Блізкага Усходу», і такім чынам стала першай беларускай жанчынай, якая дасягнула ступені доктара сакральнай тэалогіі.

Валодае іўрытам, грэчаскай, арамейскай, угарыцкай, фінікійскай і іншымі мовамі старажытнага Блізкага Усходу.

Выкладае ў Беларускім калегіуме і вядзе школу Бібліі для дарослых. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Захапляецца музыкай Хільдэгарды Бінгенскай, музыкай англійскага барока і фламандскіх поліфаністаў.

Дзейнасць Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Блізкага Усходу. Піша вершы.

Літаратура Даведка рэдакцыі да артыкула І. Дубянецкай «Айцец» // Наша Ніва № 32 (241), 6 жніўня 2001 г.

Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Члены Талакі