Ян Стэфан Тызенгаўз (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вялікі пісар ВКЛ у 1699—1714, ваявода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. Быў таксама старостам купішскім і дыяменцкім.
Сям’я Сын новагародскага ваяводы Стэфана Тызенгаўза і Барбары Шэмет, дачкі слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. Ажаніўся з Аленай Войнай-Ясянецкай, дачкой новагародскага кашталяна Аляксандра Войны-Ясянецкага. Пакінуў дзяцей Тэрэзу (жонка віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага), пянянскага старосту Стэфана і купішскага старосту Бенедыкта.
Літаратура
Ян Стэфан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты купішскія Катэгорыя:Старосты дыяменцкія