Рыта Мікалаеўна Ачкіна () — савецкая лыжніца, прызёрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету. Першая ўраджэнка Беларусі прызёрка зімовых Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1966). Заслужаны майстар спорту СССР (1989).

Біяграфія На Алімпіядзе-1964 ў Інсбруку заняла 10-е месца ў гонцы на 5 км.

На Алімпіядзе-1968 ў Грэноблі заваявала бронзу ў эстафетнай гонцы, акрамя таго была 6-й у гонцы на 5 км.

На чэмпіянаце свету-1966 ў Осла стала чэмпіёнкай у эстафетнай гонцы і заваявала бронзу ў гонцы на 5 км.

У 1965 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР перамогшы ў асабістых гонках на 5 і 10 км і эстафеце.

З 1979 кіраўнік фізвыхавання Маскоўскага тэхнікума чыгуначнага транспарту.

Пасля завяршэння спарціўнай кар’еры працавала настаўнікам фізкультуры ў пачатковай школе. У цяперашні час пражывае ў Маскве, па стане на 2010 год, нягледзячы на сталы ўзрост працягвала працаваць настаўнікам фізкультуры.

Спасылкі

Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Лыжніцы СССР Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па лыжных гонках