Мікола (Мікалай Іванавіч) Ганчароў (, в. Заполле, Віцебскі раён — ) — беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Заполле. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1963 года — галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі.

Памёр года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць Аформіў кнігі «Жывапіс Беларусі» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» Ю. Карачуна (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII — ХVIII стст.» (1984, усе разам з Генадзем Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік і аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік і аўтар тэксту, з Галубовічам) i інш.

Аўтар зборнікаў вершаў і казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) і інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра беларускіх мастакоў. Пісаў на рускай і беларускай мовах.

Літаратура Ганчароў Мікалай Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 110—112.

Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі