Іван Андрэевіч Макіёнак (, в. Гарадзілавічы, , Віцебская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Беларус. З 1936 года ў Чырвонай Арміі . З 1941 года на Чарнаморскім флоце. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. За выдатнае выкананне баявых заданняў пры вызваленні Марыупаля ў верасні 1943 года быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Старшыня 2 стацці Макіёнак у ноч на 26.03.1944 г. у ліку дэсантнага атрада пад камандаваннем старэйшага лейтэнанта К. Ф. Альшанскага быў высаджаны ў тыл ворага ў порт горада Мікалаеў. Два дні да падыходу савецкіх войскаў атрад вёў бой, адбіў 18 атак ворага. І. А. Макіёнак загінуў у гэтым баі 28.03.1944 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.04.1945 г. пасмяротна.
Пахаваны ў брацкай магіле ў Мікалаеве. Яго імя носіць адна з вуліц горада Мікалаева.
Літаратура — С. 537.
Спасылкі
Макіёнак Іван Андрэевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны