Маямі () — горад на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, на паўднёвым усходзе Фларыды ў акрузе Маямі-Дэйд, самая густанаселеная акруга ў штаце Фларыда і восьмая па колькасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 2 500 625 чалавек. 42-і па велічыні горад у Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 433 136 чалавек — гэта асноўны, цэнтральны і самы густанаселены горад у Паўднёвай Фларыдзе і самы густанаселены мегаполіс на паўднёвым усходзе ЗША. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Маямі быў 5-й найбольш густанаселенай урбанізаванай вобласцю ў ЗША ў 2000 годзе з насельніцтвам у 4 919 036 чалавек, але ў 2008 годзе гэта колькасць павялічылася да 5 232 342, што робіць яго чацвёртай па велічыні ўрбанізаванай вобласцю ў Злучаных Штатах, пасля Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса і Чыкага.
Гісторыя Маямі афіцыйна атрымаў статус горада 28 ліпеня 1896 года, у той час у ім пражывала крыху больш за 300 чалавек. У 1940 годзе ў горадзе пражывала ўжо каля 172 тыс. чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 2000 года, у самім горадзе жыло ўжо больш за 362 тыс. чалавек, а калі лічыць з наваколлем, то 5,4 млн чалавек.
Эканоміка Цэнтр круізнага суднаходства. Буйнейшы ў свеце круглагадовы кліматычны курорт (пляжы, гасцініцы, санаторыі, матэлі, больш за 5 млн наведвальнікаў штогод).
Важны гандлёва-фінансавы цэнтр. У цэнтры Маямі і Паўднёвай Фларыдзе размяшчаецца найбольшая канцэнтрацыя міжнародных банкаў у Злучаных Штатах, і гэта месца пастаяннага размяшчэння многіх буйных кампаній на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Тут знаходзяцца Carnival Cruise Lines, Маямі-Таўэр.
Спорт Прафесійны баскетбольны клуб «Маямі Хіт» выступае ў НБА.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Выдатныя асобы Сідні Пуацье, акцёр Марка Рубіа, амерыканскі палітык
У культуры Атмасфера Маямі 1980-х гадоў перададзеная ў гульні Hotline Miami.
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Фларыды Катэгорыя:Парты ЗША