Хэлм (, ) — горад на правах павета ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмскага павета. Гістарычна галоўны горад Холмшчыны, некаторы час сталіца ўдзельных князёў і Галіцка-Валынскай дзяржавы. Насельніцтва — 63 949 жыхароў (2016 год).

Геаграфія Размешчаны на Хэлмскім узвышшы, на беразе ракі Угэркі (прыток Буга, вышыня берага 20-40 метраў).

Адлегласць па прамой ад Хэлма да Варшавы — 207 км, да Мінска — 407 км, да Кіева — 500 км.

Гісторыя Былы сталічны горад Галіцкага княства, да 1770-х гадоў — галоўны горад Холмскай зямлі Рускага ваяводства Рэчы Паспалітай, у далейшым — губернскі горад Холмскай губерні ў Расійскай імперыі. У 1875 годзе ў горадзе адбылася ліквідацыя Холмскай уніяцкай епархіі.

У 1975—1998 гадах Хэлм быў цэнтрам Хэлмскага ваяводства.

Насельніцтва

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Холмская зямля Падляшша

Зноскі

Літаратура «Енциклопедія українознавства» (У 10-х томах), Головний редактор Володимир Кубійович; м. Париж, Нью-Йорк; вид. «Молоде життя», 1954—1989 рр., стаття В.Кубійовича. Батюшков М., «Холмская Русь», П. 1887 г.; Czernicki K., «Chelm, przeszlosc і pamiatki», м. Холм 1936 р.; Січинський В., «Місто Холм», Кр. 1941 р.; Пастернак Є., «Нарис історії Холмщини і Підляшшя», м. Вінніпеґ — Торонто, 1968 р.; Zimmer B. Miasto Chelm. В.-Кр. 1974 р.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гарады Русі