Мікалай Іванавіч Савіцкі, таксама вядомы як Мікола Савіцкі (нар. . в. Паўлаўшчына, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі. Кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1982).

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957). У 1964—2001 гадах у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, у 1965—1986 — загадчык кафедры.

Навуковыя працы па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі даных, аўтаматызацыі ўліку. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ Беларусі і Расіі.

Адзін з піянераў у распрацоўцы навукова-метадычных асноў для развіцця беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы.

Бібліяграфія Техника вычислений и механизация учета. 3-е изд. — М., 1979. Вычислительные машины и программирование. 2-е изд. — Мн., 1980. Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. — Мн., 1992. Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 1996. Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 2000. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы  — Мн., 2009. — 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ