thumb|330px|Тры грады Салпаўселькя і канцавая марэна цэнтральнай Фінляндыі (). Салпаўсе́лькя, хрыбты Салпаўс (, ад — засаўка і — хрыбет) — узвышша на поўдні і паўднёвым усходзе Фінляндыі, вышыня да 247 м.
Уяўляе сабой 3 паралельныя канцовыя марэнныя грады, якія сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Марэны Салпаўселькя цягнуцца на 550 км уздоўж паўночных берагоў Фінскага заліва і Ладажскага возера. Адлегласць паміж градамі 30—50 км. Характэрны ўзгорыста-марэнны рэльеф. Грады складзены з пясчанікаў, галечнікаў, марэннага матэрыялу.
Частка марэн знаходзіцца пад вадой, некаторыя бачныя на астравах, як Уцё () — самы паўднёвы населены востраў Фінляндыі. Самае буйное ўтварэнне — суседні востраў Юрма (), практычна цалкам уяўляе з сябе марэну з валуноў.
Для Салпаўселькі характэрныя хвойныя і мяшаныя лясы. Некаторыя рэкі (Іматра і інш.) утвараюць парогі і вадаспады.
Літаратура
Спасылкі Reunamuodostumat geologia.fi — Harjut ja Salpausselat
Катэгорыя:Геалогія Фінляндыі Катэгорыя:Геаграфія Фінляндыі