Казімір Кароль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводства — каля 1680) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Сын Габрыэля Белазора, упіцкага падкаморага, брат мсціслаўскага кашталяна Станіслава Белазора

Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666—1667.

У 1649—1651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі. Ротмістр Жмудскай дывізіі ў часы Паўночнай вайны 1655—1660 гадоўWalden, A. Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633-1648 / Artur Walden // Czasopismo Prawno-Historyczne. — 2013. — T. LXV. — Z. 1. — S. 167Rachuba, A. Konfederacje wojska litewskiego w latach 1655-1663 / Andrzej Rachuba. — Zabrze: Wydawnictwo Inforteditions, 2010. — 311, strona. — S. 102, 104. — (Prace Historyczne; 1). У 1658 годзе — у палку Міхала Казіміра Паца пад Мітавай.

Сям’я Яго сын Крыштаф Казімір стаў вялікім літоўскім харунжым.

Крыніцы

Літаратура

Казімір Кароль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ўпіцкія Катэгорыя:Падстоліі ўпіцкія Катэгорыя:Старосты новамлынскія