Анатоль Іванавіч Ба́нкузаў (, в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь — ) — савецкі военачальнік, камандзір 17-га гвардзейскага ордэна Суворава стралковага палка, 5-я гвардзейская стралковая Гарадоцкая ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 11-й гвардзейскай арміі, 3-га Беларускага фронту, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Раннія гады Анатоль Іванавіч Банкузаў нарадзіўся ў сям'і служачага. Па нацыянальнасці — беларус. Скончыўшы сярэднюю школу, Банкузаў паступіў вучыцца ў Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1938 годзе Банкузаў быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, у складзе якой прымаў удзел у савецка-фінскай вайне. У 1940 годзе Банкузаў скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча ў 1940 годзе.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, Банкузаў змагаўся на Карэльскім, Заходнім, Бранскам, Калінінскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскіх і 3-м Беларускім франтах. Падчас службы Банкузаў паслядоўна займаў пасады камандзіра стралковага ўзвода, роты, начальніка штаба стралковага палка. 6 лютага 1944 года Банкузаў быў прызначаны камандзірам 17-га гвардзейскага стралковага палка.

Анатоль Банкузаў прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Ленінграда, Петразаводска, Мурманска; у вызваленні гарадоў Вязьмы, Невеля, Оршы, Гарадка, Барысава, Мінска, Ліды. Падчас штурму Кёнігсберга пад камандаваннем падпалкоўніка Банкузава амаль без страт фарсіраваў два рукавы ракі Прэгель, злучыўшыся з войскамі 50-й арміі ў раёне вежы «Дона».

Полк пад камандаваннем гвардыі падпалкоўніка Банкузава вызначыўся пры штурме горада-крэпасці і ваенна-марской базы Пілау і пры фарсіраванні праліва Зеяціф, які злучае Балтыйскае мора з залівам Фрышэс-Хаф (цяпер Калінінградскі заліў) і баі на плацдарме касы Фрышэ-НярунгВоенная история Пиллау. Камандзір 17-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі падпалкоўнік Банкузаў умела арганізаваў фарсіраванне палка праз праліў Зеяціф. Рашучыя дзеянняў 17-га гвардзейскага стралковага палка спрыялі разгрому праціўніка на касе Фрыш-Нярунг і капітуляцыі больш за 6000 нямецкіх салдат і афіцэраў. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні праліва Зеяціф і высадцы дэсанта на касу Фрыше-Нярунг, Банкузаву Анатолю Іванавічу і 11 гвардзейцам з яго палка, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў тым ліку 8 Герояў з 3-га батальёна гв. маёра Дарафеева А. В.Іншымі ўзнагароджанымі аднапалчанамі Банкузава сталі гв. радавы Міхаіл Іванавіч Гаўрылаў — стралок; — гв. малодшы сяржант Мікалай Мікалаевіч Дзёмін — наводчык гарматы; — гв. малодшы сяржант Васіль Аляксандравіч Яромушкін — Камсорг батальёна; — гв. старэйшы лейтэнант Сцяпан Якаўлевіч Няхаенка — камандзір 7-й роты; — гв. старэйшы лейтэнант Васіль Мікітавіч Панкратаў — намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы; — гв. малодшы лейтэнант Аляксандр Іванавіч Сувораў — камандзір мінамётнага ўзвода; — гв. капітан Леанід Захаравіч Чугуеўскі — намеснік камандзіра батальёна; — гв. малодшы лейтэнант Іван Паўлавіч Шыцікаў — парторг батальёна.

А камандзір 3-га стралковага батальёна гвардыі маёр Анатоль Васільевіч Дарафееў атрымаў званне Героя Расійскай Федэрацыі ў 1995 годзе.

Пасля вайны У 1947 годзе Анатоль Іванавіч Банкузаў скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Камандаваў 1-й гвардзейскай стралковай Маскоўска-Мінскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава, Кутузава дывізіяй. У 1953 годзе генерал-маёр Банкузаў выйшаў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве.

У 1962 выйшаў у адстаўку.

25 мая 1980 года Анатоль Іванавіч Банкузаў сканаў. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 1).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна (2) Ордэн Чырвонага Сцяга (3) Ордэн Суворава III ступені Ордэн Кутузава III ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Памяць На магіле Анатоля Іванавіча Банкузова ўсталяваны надмагільны помнік Імя Героя высечана залатымі літарамі ў зале Славы Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Парку Перамогі горада Масквы

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2

Спасылкі

http://russian-west.narod.ru/lyudi/geroi/komandiry/komandiry_11.htm

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Увядзенскіх могілках Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне