«Уінстан Чэрчыль» () — ракетны эсмінец на ўзбраенні ваенна-марскога флота Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён названы ў гонар брытанскага прэм’ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Уінстан Чэрчыль пабудаваны на Батскай суднабудаўнічай верфі ў горадзе Бат, штата Мэн. Будаўніцтва пачалося 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года. 10 сакавіка 2001 года адбылася ўрачыстая перадача эсмінца войскам у Таўн Поінт-Парку ў горадзе Норфолк, штат Вірджынія. Яго портам прыпіскі з’яўляецца ваенна-марская станцыя Норфолк, штат Вірджынія. Ён з’яўляецца складовай часткай Авіяноснай ўдарнай групы дванаццаці (CSG-12).
Гісторыя
29 лістапада 1995 года, падчас візіту ў Вялікабрытанію, Прэзідэнт Біл Клінтан абвясціў у парламенце, што новы карабель будзе названы ў гонар Уінстана Чэрчыля, былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. Гэта быў першы эскадраны мінаносец і толькі чацвёрты ў ВМС ЗША ваенны карабель названы ў гонар брытанскага грамадзяніна.
Кантракт на будаўніцтва Уінстана Чэрчыля быў падпісаны з Батскай суднабудаўнічай верф’ю 6 студзеня 1995 года, і кіль быў закладзены 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года, пастаўлены 13 кастрычніка 2000 года і ўведзены ў эксплуатацыю 10 сакавіка 2001 года. Спуск судна быў арганізаваны Лэдзі Соамс, дачкой Уінстана Чэрчыля, і г-жой Джанэт Коэн, жонкай міністра абароны ЗША. Яго першым камандзірам быў камандзір (цяпер контр-адмірал) Мічал Франкен.
14 мая 2001 года, Уінстан Чэрчыль перанёс першае выпрабаванне ля ўзбярэжжа Фларыды. Пад судна на невялікай адлегласці пад вадой закладаюлі міны і ўзарвалі, пры чым кожны выбух складаў 7 тон траціла. Праводзілі іх для збору дадзеных у дачыненні да жывучасці і страт у сучасным небяспечным асяроддзі. Уінстан Чэрчыль атрымаў невялікія пашкоджанні падчас гэтых трох тэстаў.
У студзені 2003 года, Уінстан Чэрчыль з авіяносцам Тэадор Рузвельт пачаў баявыя дзеяння разам з групай арміі ЗША ў Іраку пад назвай «Іракская Свабода», выпусціўшы некалькі ракет «Тамагаўк». Уінстан Чэрчыль вярнуўся ў Норфалк у канцы мая 2003 года.
22 жніўня 2005 года, Уінстан Чэрчыль быў уцягнуты ў нязначнае сутыкнуўся з эсмінцам Макфол на ўзбярэжжы Джэксанвіла, Фларыда. Абодва карабля атрымалі нязначныя пашкоджанні, пацярпелых няма. Абодва карабля самастойна вярнуліся ў свой порт прыпіскі на ваенна-марской станцыі Норфалк.
22 студзеня 2006 года Уінстан Чэрчыль захапіў пірацкае судна ў Індыйскім акіяне, калі нёс варту ў якасці сіл па падтрыманню правапарадку ў рэгіёне.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
На YouTube: кароткае відэа з унутранай і знешняй кадры ДДГ-81 ўдарных выпрабаванняў ВМС ЗША прэс-рэліз: Эсмінец Уінстан Чэрчыль захоплівае пірацкі карабель
Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы ЗША Катэгорыя:Ваенныя караблі