Міхаіл Марціновіч (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі».

Трэнерская кар’ера У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.

У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі». У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах «Славія» пад кіраўніцтвам Марціновіча была серадняком Вышэйшай лігі, а ў сезоне 2021 толькі ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022 каманда выступала нестабільна, і ў кастрычніку 2022 года новым трэнерам мазырскага клуба быў прызначаны Іван Біёнчык. Марціновіч застаўся ў трэнерскім штабе, аднак па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Славію».

У чэрвені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Ташуева ў грозненскім «Ахмаце». Пакінуў клуб пасля звальнення Ташуева ў жніўні 2023 года.

У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны».

У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні

Гульнявыя Чэмпіён Беларусі: 2005 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2007 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005

Трэнерскія Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1997 Д1 МПКЦ 2 0 1999 Д1 Славія 1 1 2001 Д2 Зорка-ВА-БДУ 25 3 2002 Д1 Славія 22 2 2003 (1) Д1 Славія 15 4 2003 (2) Д1 Тарпеда-СКА 12 4 2004 Д1 Тарпеда-СКА 25 2 2005 Д1 Шахцёр 21 7 2006 Д1 Шахцёр 21 1 2007 Д1 Шахцёр 22 0 2008 Д1 Шахцёр 27 3 2009 Д1 Шахцёр 16 0 2010 (1) Д1 Шахцёр 3 0 2010 (2) Д2 Граніт 14 0 2011 Д2 Славія 23 6 2012 Д1 Славія 6 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Козенкі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына