Пальмінка () — аграгарадок (да 2005 г. вёскаПеречень сельских населённых пунктов, преобразованных в агрогородки в 2005 году ) у Гарадоцкім раёне, Віцебская вобласць. Цэнтр аднайменнага сельсавета. Знаходзіцца на рацэ Кабішчанка. За 15 км ад горада Гарадок, 35 км ад Віцебска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Залучча.
Гісторыя У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак Пальмінка ў складзе Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў Пальмінцы працавала маслаарцель, у сакавіку 1924 г. створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. Пальмінка цэнтр сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.2.1938 — Віцебскай вобласці).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў студзені 1943 года вёска была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны адноўлена. У 1999 годзе Пальмінка з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Гарадоцкі».
Дынаміка насельніцтва 1905 — 3 двары, 39 жыхароў; 1926 — 9 двароў, 47 жыхароў; 1940 — 104 двары, 309 жыхароў; 1959 — 149 жыхароў; 1970 — 490 жыхароў; 2000 — 590 двароў, 1461 жыхар.
Прамысловасць КУСХП «Паўночны»
Інфраструктура Дом культуры Сярэдняя школа Дзіцячы сад Аддзяленне сувязі і «Беларусбанка» Амбулаторыя Бібліятэка Кафэ хуткага абслугоўвання
Выбітныя мясціны Сядзіба (19 ст., прыстасавана пад магазін), рэшткі прысядзібнага парку, былыя панскія сажалкі. Помнік 160 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Мемарыяльны знак у памяць мірных жыхароў, спаленых фашыстамі.
Літаратура
Спасылкі Пальмінка на сайце Radzima.org Пальмінка на сайце праекта Фото Планета
Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Пальмінскі сельсавет Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці