міні|справа|220пкс|Палац Рымскай курыі ў Ватыкане Рымская Курыя - адміністрацыйны апарат Папскага прастолу, якая выконвае разам з Папам Рымскім цэнтральнае кіраўніцтва ўсёй Каталіцкай царквой. Курыя каардынуе ўсю арганізацыю Царквы для дасягненні яе мэт.
Слова "курыя" ў сярэднявечным і пазнейшым лацінскім выкарыстанні азначала "суд" у сэнсе "каралеўскага суда", а не "суд па нормах агульнага права". Рымская Курыя з'яўляецца Папскім Судом і дапамагае Папе Рымскаму ў выкананні яго функцый. Рымская Курыя можа быць параўнавана з кабінетам міністраў, але толькі другая частка Сакратарыята, вядомага таксама як Секцыя адносін з дзяржавамі, Папская камісія па справам горада-дзяржавы Ватыкану і Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі, можа быць непасрэдна ў параўнавана з міністэрствамі грамадзянскага ўрада.
Найбольш важнымі дэпартамэнтамі Курыі з'яўляюцца Дзяржаўны сакратарыят і кангрэгацыі, пасля якіх ідуць папскія рады і камісіі. Курыя складае асабісты персанал папы. Асобныя ведамствы Рымскай курыі ад імя і ўладай Папы Рымскага адказваюць на пытанні і просьбы, накіраваныя на адрас Святога Прастолу. У Курыі (перад Вярхоўным трыбуналам Апостальскай сігнатуры) абскарджваюцца як судовыя рашэньні вярхоўнага суда па царкоўных справах, так і асобныя адміністрацыйныя акты іншых ведамстваў. Структура У наш час Рымская курыя складаецца з:
Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола, які ў сваю чаргу складаецца з 2 секцый (1-я секцыя — агульных спраў, 2-я секцыя — па адносінам з дзяржавамі), 9 кангрэгацый, якія ўключаюць 4 камісіі, 3 трыбуналаў, 9 папскіх камісій і 11 папскіх саветаў, 5 міжведамасных камісій.
Апроч гэтага ёсць таксама сінод біскупаў, кадравая служба, некалькі службаў, а таксама гістарычна якія склаліся ўстановы.
Кангрэгацыі Кангрэгацыя Дактрыны Веры; Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў; Кангрэгацыя Набажэнства і Дысцыпліны Таінстваў; Кангрэгацыя па Кананізацыі Святых; Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў; Кангрэгацыя па справах Духавенства; Кангрэгацыя па справах Інстытутаў Прысвечанага Жыцця і Таварыстваў Апостальскага Жыцця; Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі ; Кангрэгацыя па справах Біскупаў. Сінод Біскупаў
Трыбуналы Апостальскі пенітэнцыярый; Вярхоўны Трыбунал Апасталічнай Сігнатуры; Трыбунал Рымскай Роты.
Папскія Саветы Папскі савет па справах парафіян; Папскі савет па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству; Папскі савет па справах сям'і; Папскі савет справядлівасці і свету; Папскі савет Cor Unum; Папскі савет па пастарскай апецы аб мігрантах і вандроўных; Папскі савет па пастарскай апецы аб працаўніках аховы здароўя; Папскі савет па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў; Папскі савет па міжрэлігійным дыялогу; Папскі савет па культуры; Папскі савет па масавых камунікацыях; Папскі савет па садзейнічанні новай евангелізацыі.
Папскія камісіі і камітэты Папская Камісія па справах Лацінскай Амерыкі; Папская Камісія па культурнай спадчыне Царкве; Папская Камісія па свяшчэннай археалогіі; Папская Біблейская Камісія; Папская Камісія Ecclesia Dei; Міжнародная Тэалагічная Камісія; Папскі Камітэт па Міжнародных Еўхарыстычных Кангрэсах; Папскі Камітэт па гістарычных навуках; Папская Камісія па Справах Дзяржавы-горада Ватыкан; Дысцыплінарная Камісія Рымскай курыі.
Іншыя Папскія ведамствы Апостальская Палата; Адміністрацыя Маёмасці Святога Прастола; Кіраванне фінансавай інфармацыі Святога Прастола; Прэфектура эканамічных спраў Святога Прастола; Прэфектура Папскага Дому; Служба Папскіх Літургічных Цырымоній; Прэс-служба Святога Прастола; Цэнтральная Статыстычная Служба; Фабрыка Святога Пятра; Служба Папскіх міласцяў.
Іншыя ўстановы Ватыканская апостальская бібліятэка; Ватыканскі сакрэтны архіў; Швейцарская гвардыя; Кадравая служба Святога Прастола; Папскія ўніверсітэты.
Спасылкі Рымская курыя на афіцыйным сайце Святога Прастола «Sancta Sedes» на 6 мовах — нямецкай, англійскай, іспанскай, французскай, італьянскай і партугальскй Рымская курыя на Giga-Catholic Information Рымская курыя па матэрыялах Каталіцкай энцыклапедыі 1912 года Рымская курыя
Катэгорыя:Рымска-каталіцкая царква