Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (; , — ; псеўданімы: Максім Кніжнік; Maksim Krynica; Эхо; Иван Февралев і вытворныя; інш.) — беларускі , , , , літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовыМаксім Багдановіч . Архивы Беларуси. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладуБярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986. С. 163. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з’яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзііБярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986. С. 75. Спадчына Максіма Багдановіча ўзбагаціла фонд беларускай культурыМаксім Багдановіч. Маладыя гады: Выбранае. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001.Багдановіч Максім // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
Біяграфія
Паходжанне
Прапрадзед Максіма па бацькоўскай лініі прыгонны Сцяпан быў першым у родзе, хто стаў насіць прозвішча Багдановіч, па свайму айчыму Нікіфару Багдановічу, бо ўвайшоў у склад яго «двара» падаткавага адзінкай; па бацьку ж ён быў Скоклічам. Прадзед Лук’ян Сцяпанавіч быў дваровым, садоўнікам; жонкай яго была Арына Іванаўна Юневіч. Дзед Юрый Лук’янавіч быў дваровым, кухарам, належаў да Касарычскага сельскага таварыства Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета; да гэтага таварыства і бацька Максіма, Адам Ягоравіч, быў прыпісаны аж да звальнення для паступлення на дзяржаўную службуБогданович А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича // Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975..
Дзед Юрый Лук’янавіч яшчэ маладым чалавекам быў прывезены сваім памешчыкам, панам Лапо, на службу ў куплены маёнтак пры мястэчку Халопенічы Барысаўскага павета, дзе ён і абгрунтаваўся, уступіўшы ў шлюб з бабуляй паэта Анэляй (Ганнай) Фаміной Асьмак, дачкой казачніцы Рузалі Асьмак. Па ўспамінах Адама Багдановіча, яго маці была «чалавекам дзіўна рахманай і ўзнёслай душы, з тонкім пачуццём такту, разам з тым валодала выдатнымі матэматычнымі здольнасцямі».
У 26 гадоў Адам Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякота, якой было тады 19 гадоў. Ён успамінаў пра шлюб як пра адзін з шчаслівых перыядаў свайго жыцця.
Незвычайная жвавасць успрымання, пачуцця і рухаў была асноўнай, выбітнай рысай яе натуры. Рухомая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой жахлівай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці і тым захапляльна чароўным хараством, якую прынята называць жаноцкасцю. Яе карткі не даюць ніякага паняцця не толькі пра яе духоўнае аблічча, але нават і пра знешняе. Гэта — маска, пазбаўленая жыцця, а яна была ўся зіхоткая, пяючая жыццё, уся рух, радасць, захапленне.
Дзяцінства
Мінск і Гродна
Настаўнік 1-га гарадскога вучылішча Мінска Адам Ягоравіч Багдановіч і яго жонка Марыя Апанасаўна былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на Траецкай гары на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут участак вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля Тэатра оперы і балета. Першынец Вадзім нарадзіўся 6 (18) cакавіка 1890, Максім — 27 лістапада (9 снежня) 1891 у 9 гадзін вечара.
Раптам у Адама Ягоравіча выявілася хвароба горла і дактары забаранілі яму выкладчыцкую дзейнасць. У Мінску не знайшлося працы былому настаўніку, вядомаму сваімі перадавымі поглядамі і незалежнасцюБеларуская літаратура: Падручнік для 10 кл. /В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык, К. М. Мароз і інш. Пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мн.: Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. — 608 с.: іл..
У 1892 годзе сям’я перабралася ў Гродна, дзе Адам Багдановіч атрымаў працу памочнікам бухгалтара ў сялянскім пазямельным банку. Зараз у будынку банка на скрыжаванні вуліц Карбышава і Леніна месціцца штаб Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.
Жылі на ўскраіне горада, на Новым Свеце 15 па Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Умовы былі добрымі для выхавання дзяцей: мяккі клімат, у двары сад, а вакол сады, палі, недалёка лес і Нёман. Маці спрабавала ўжыць да дзяцей фробелеўскую сістэму для выхавання пачуццяў, але тыя перад цацкамі для развіцця аддавалі перавагу жывым зносінам.
Маці летам выязджала з сынамі на вёску. Вядома яе паездка ў Вяззе на Асіповічыне да сваёй старэйшай сястры, дзе дзеці ўпершыню апынуліся ў беларускай народнай стыхіі.
Як у Гродна, так і ў Мінску, у Багдановічаў збіралася шмат людзей. У Мінску было шмат рэвалюцыйна настроенай інтэлігенцыі — нарадавольцы і тыя, хто ім спачуваў, але пасля «», у сувязі з арыштамі і нарасталым страхам, кола іх паступова радзела і раскладалася. У Гродна ж збіраліся пераважна культурныя работнікі: лекары, лепшыя афіцэры, настаўнікі. Шмат, асабліва ў Мінску, прыходзіла моладзі. Гучалі дэкламацыі літаратурных твораў, спевы, вяліся дыскусіі. «Разнастайна, маляўніча-павабна, цікава жылося», — успамінаў Адам Багдановіч.
Праз месяц пасля родаў дачкі ў Марыі Багдановіч былі выяўлены сухоты. Лячэнне («вёска, кефір, гваякол, кадэін») не дапамаглі і 4 (16) кастрычніка 1896 года маці будучага паэта памерла. Пахаваная яна была на Гродзенскіх праваслаўных могілках на вуліцы Антонава, перад царквой, направа ад галоўных варот і дарогі ў царкву, пад дубовым крыжам з таблічкай. Пазней на магіле ўсталявалі сучасны помнік у выглядзе паловы гранітнага валуна, з выбітым на ім крыжом Ефрасінні. Магіла прыбіраецца сіламі грамадскасці. На 125-годдзе са дня нараджэння паэта (2016 год) на магіле служылі памінальную службу на спачын душ паэта і яго бацькоў. На 100-годдзе са дня смерці паэта ў 2017 годзе каля магілы яго маці маліліся гродзенскія святары, памяць ушанавалі паэты Данута Бічэль і Алесь Чобат.
На думку бацькі, Максім на яго быў падобны больш знешнімі рысамі: хадой, манерай сябе трымаць, жэстамі, прамовай і т. п., наадварот,
па складзе свайго характару, мяккага і жаноцкага, па весялосці свайго нораву, жвавасці, спагадлівасці і ўражанню, па паўнаце і мяккасці назіранняў, па сіле ўяўлення, пластычнасці і разам маляўнічасці прадуктаў яго творчасці ўсяго больш нагадваў сваю маці, асабліва ў дзяцінстве.
На яго думку, паэтычны дар, які ў ёй самой драмаў, Максім таксама атрымаў у спадчыну ад маці, або быць можа, ад яго прабабулі Рузалі.
Пасля смерці любімай жонкі Адам Ягоравіч не змог жыць у Гродна і ў лістападзе 1896 года ён з дзецьмі пераязжае ў Ніжні Ноўгарад.
Ніжні Ноўгарад
Разам з сям’ёй Адама Ягоравіча ў Ніжні Ноўгарад пераехалі і яго сёстры. Сваякі жылі тут адзінай беларускай калоніяй. Шчыра трымалася звычаяў продкаў сястра Магдалена, у якой любіў бываць Максім.
Маці дзецям Адама Ягоравіча замяніла цётка па бацьку Марыя Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да года.
Бацька аддаваў шмат увагі сваім сынам, дзякуючы яму яны палюбілі літаратуру. У адным з лістоў да сябра Максім адзначаў:
Мяне выхоўваў бацька. Неяк я паказваў вам яго бібліятэку. У ёй усё ёсць істотнае, што з’явілася калі б там ні было ў літаратуры ўсяго свету. Мы з дзяцінства праходзілі гэтую сусветную школу… Зразумела, галоўная ўвага звярталася на славянскія літаратуры…
Максім чуў у Ніжнім Ноўгарадзе беларускія казкі, песні, прымаўкі.
У 1902 годзе Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 прымае ўдзел у вучнёўскіх і студэнцкіх дэманстрацыях, за што атрымлівае атэстацыю «недобранадзейнага вучня».
Ужо ва ўзросце 10-11 год Максім спрабуе пісаць вершы на беларускай мовеМаксім Багдановіч / Іван Навуменка. — Мн.: Бел. навука, 1997. — С. 8.
У 1906 годзе хросная маці Максіма В. Сёмава, якая жыла ў Пінску і трымала там прыватную гімназію, выпісвае для яго газету «Наша доля», а потым і «Нашу ніву». У канцы года Багдановіч дасылае беларускія кнігі і газеты ў Ніжагародскую турму рэвалюцыянеру беларускага паходжання Сцяпану Зенчанку. З 1907 года ў «Нашай Ніве» пачынаюць з’яўляцца творы Багдановіча.
1907 год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускамоўнае празаічнае апавяданне «Музы́ка», якое адразу ж надрукавала «Наша Ніва». У апавяданні расказваецца легенда пра Музыку, які «многа хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы». Незвычайныя былі і яго скрыпка, і музыка. Калі плакала скрыпка ў руках музыкі, то кожны «ўсё плакаў бы па сваёй долі», калі грозна гудзелі струны, «людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы». За яго творчасць «злыя і сільныя людзі» кінулі Музыку ў турму, дзе той і загінуў. Але не загінула памяць аб ім. У гэтым алегарычным творы малады аўтар расказваў аб шматпакутным лёсе Беларусі на працягу стагоддзяў і выказваў надзею на хуткія перамены да лепшага. Апавяданне было напісана пад уплывам народнай творчасці.
У хуткім часе Максім стаў сталым супрацоўнікам «Нашай нівы» і завочна пасябраваў з супрацоўнікамі газеты, асабліва яму імпанаваў яму Сяргей Палуян, які адказваў М. Багдановічу ўзаемнасцю.
Трэба адзначыць, што бацька, родныя і стрыечныя браты і сёстры лічылі заняткі беларусістыкай бесперспектыўнымі і не падзялялі з Максімам радасць ад поспехаў.
Яраслаўль У чэрвені 1908 года Багдановічы зноўку пераяжджаюць па службе бацькі — гэтым разам у Яраслаўль. Прычынай гэтаму была прынцыповасць Адама Ягоравіча на службе.
Там Максім Багдановіч піша першыя лірычныя вершы: «Над магілай», «Прыйдзе вясна», «На чужыне», якія былі апублікаваныя ў «Нашай ніве». Там жа друкуюцца вершы «Краю мой родны! Як выкляты богам…», у якім выразна прагучала тэма сацыяльнага прыгнёту і нацыянальнага адраджэння беларусаў; кароткае вершаванае лірычнае апавяданне «З песняў беларускага мужыка» — рэалістычная імпрэсія, прасякнутая гуманістычнымі матывамі, поўная веры ў творчыя сілы народу; вершы «Цемень», «Пугач», «Разрытая магіла», а таксама пераклады з Генрыха Гейнэ, Фрыдрыха Шылера.
Першым з перакладаў, дасланых у рэдакцыю «Нашай Нівы» быў верш С. Ю. Святагора «Дзве песні», які пайшоў у друк з папраўкамі ў мове Я.Купалы, але з іншым подпісам: у карэктуры Ядвігін Ш. падпісаў верш прыдуманым ім для Максіма Багдановіча псеўданімам «Максім Крыніца». Ён пісаў:
«Кожны сваім псеўданімам вызначае сваё крэда, свой кірунак, а што за душою гэтага юнака, ліцэіста, эстэта? Яму гэтыя Бядулі ды Гаруны не падыдуць. Яму трэба чысты-чысты псеўданім, ясны, як юнацтва. Хай будзе Крыніца! Гэта будзе псеўданім-падказка: з народных крыніц яму трэба чэрпаць свае вершы!»Уладзімір Содаль. Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч // Наша Ніва, 2001
У наступных лістах да рэдакцыі газеты паэт пратэставаў, што яго перарабілі ў Максіма Крыніцу.
У 1909 годзе Максім захворвае на сухоты. Ён выязжае на лячэнне ў Крым.
Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, М. Багдановіч наведвае Вільню, дзе знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, Іванам і Антонам Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэння.
Мешкаючы ў Вільні, малады паэт азнаёміўся ў прыватным музеі братоў Луцкевічаў з калекцыямі старажытных рарытэтаў і пад іх уражаннем напісаў верш «Слуцкіе ткачыхі»Назвы вершаў са зборніка «Вянок» тут і далей пададзеныя ў аўтарскай арфаграфіі. У гэтым творы аўтар распавядае сумную гісторыю прыгонных ткачых, паэтызуе ўмельства майстрых ткаць залатыя паясы, куды яны дадаюць «заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька».