Яўген Аляксеевіч Барбашын (, с. Уінскае, Пермскі край — ) — беларускі савецкі матэматык. Акадэмік АН БССР (1966), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1951).
Біяграфія
Скончыў Уральскі ўніверсітэт у 1940 годзе. У 1961—1966 гадах загадчык аддзела матэматычнага аналізу матэматычнага інстытута АН СССР (Свярдлоўскае аддзяленне), з 1966 года загадчык лабараторыі прыкладной матэматыкі і механікі Інстытута матэматыкі АН БССР і адначасова загадчык кафедры прыкладной матэматыкі БДУ.
Памёр у Мінску 5 ліпеня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне дыферэнцыяльных раўнанняў, тэорыі ўстойлівасці руху. Развіў без здагадкі адзінасці, выканаў серыю работ па праграмнаму рэгуляванню, у якіх асветленая сувязь задачы аб ажыццяўленні праграмных рухаў з агульнай тэорыяй , з тэорыяй аптымальных працэсаў і з .
Навуковыя працы
Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфійАкадемик БАРБАШИН Евгений Алексеевич .
О построении функций Ляпунова для нелинейных систе. М.: Изд-во Академии наук СССР, 1960. Введение в теорию устойчивости. М.: Наука, 1967. Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М.: Наука, 1969 (совм. с В. А. Табуевой). Функции Ляпунова. М.: Наука, 1970. Метод сечений в теории динамических систем. Мн.: Наука и техника, 1979.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1972 года за цыкл работ па праблемах ўстойлівасці сістэм аўтаматычнага рэгулявання, апублікаваных у 1967—1970 гадах. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), медалямі.
Літаратура Евгений Алексеевич Барбашин (К 50-летию со дня рождения) // Дифференц. уравнения. 1967. T.3, № 12.
Спасылкі Яўген Аляксеевіч Барбашын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Інстытут матэматыкі НАНБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пермскім краі