Курган — паэма-балада Я. Купалы, якая лічыцца адным з лепшых героіка-рамантычных твораў Купалы і шэдэўрам беларускай літаратурыВыставка, посвященная столетию поэмы «Курган», проходит в Государственном литературном музее Янки Купалы Презентация диска с рок-оперой «Курган» по поэме Янки Купалы . У дарэвалюцыйны час друкавалася з аўтарскім прысвячэннем «Памяці С. Палуяна».
Рукапіс паэмы захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Апісанне Паэма была завершана класікам 23 мая 1910 года ў Пецярбургу і ўпершыню апублікавана ў газеце «Наша ніва» 21 чэрвеня 1912 года.
Гэтай паэмай адкрываецца шэраг фальклорна-рамантычных паэм у творчасці Я. Купалы дакастрычніцкага часу. У лісце да Л. Клейнбарта 11 студзеня 1929 года аўтар аднёс паэму да твораў, спароджаных выключна фантазіяй. Паэма красамоўна сведчыць пра арганічную нацыянальна-фальклорную сутнасць купалаўскага мастацкага бачання свету, скандэнсаванасць народнасці яго мастацкага мыслення і рамантычнага стылю. Гэта класічны ўзор героіка-рамантычнай паэмы.
Паэма прысвечана лёсу мастака ў грамадстве. На вяселле дачкі князь кліча мясцовага Гусляра і патрабуе ад яго песень у сваю хвалу і на пацеху вяльможным гасцям. Ён папярэджвае музыку, што пакарае смерцю, калі той не выканае загад. Але замест пахвалы князю з вуснаў Гусляра гучыць суровая праўда пра бязлітаснасць і чужасць князя народу, цяжкі паднявольны лёс падданых князя. За непакору і непаслухмянасць князь загадвае закапаць Гусляра жывым разам з гуслямі. Гусляр гіне, але памяць аб ім у народзе вечная, як той курган, што як сімвал народнай памяці ўзнёсся над магілай народнага заступніка.
Ідэя паэмы празрыстая: народнай памяці варты толькі той мастак, які аддае справе народа і свае песні, і сваё жыццё; сапраўднае мастацтва толькі тое, што служыць народу; у службе народнай праўдзе — веліч і прызванне мастака. Па сваім гучанні паэма паліфанічная. Мастацкая форма паэмы выключная па сваёй прыгажосці і ўздзеянні на чытача сваёй надзвычайнай эмацыйнай сілай, яркай палітрай метафар, эпітэтаў, гіпербал, выключна зграбнай кампазіцыяй — як агульнай, страфічнай, так і звязанай з падачай дзеяння ў яго развіцці.
У паэме 12 раздзелаў, кожны з якіх складаецца з 4 катрэнаў. Змена, рухомасць гучання строфаў суадносяцца з разгортваннем сюжэту. Экспазіцыйны 1 раздзел — частка твору шырокага эпічнага размаху. Пачатак сюжэтнага апавядання ў паэме як бы прыспешаны, але завязка дзеяння ў цэлым непаспешлівая, з падрабязным раскрыццём абставін дзеяння — апісаннем княжацкага замку, «бяседы вялікай у князя» (2 і 3 раздзелы) і з падрабязнай характарыстыкай Гусляра (4 і 5 раздзелы). У цэнтральных, самых драматычна-напружаных раздзелах (6—10) ідзе дыялог князя і Гусляра. Словы Гусляра вытрыманы на самай высокай ноце. У кульмінацыйным 10 раздзеле «Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч». У 11 раздзеле наступае развязка канфлікту. Заключны раздзел як бы вяртае чытача да першага раздзелу і так узнікае адзінага тону эмацыянальная рамка сюжэтнага дзеяння.
«Курган» — шэдэўр не толькі Я. Купалы, але і ўсёй новай беларускай літаратуры. Уздзеянне паэмы на беларускую літаратуру пачалося адразу ж пасля яе з'яўлення. Асабліва яно прыкметнае у зборніку К. Буйло «Курганная кветка» (1914), а таксама на «Абразках» З. Бядулі (1913), на першай рэдакцыі паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» (1918) і інш.
Пераклады Паэма перакладалася на шматлікія замежныя мовы, у т.л. на азербайджанскую — Г. Беюкага, на англійскую — В. Рыч, на армянскую — Г. Баран, на асецінскую — А. Пухаеў, на балгарскую — Н. Вылчаў, на кітайскую — Чжу Цзі, на латышскую — С. Еранім, на літоўскую — , на малдаўскую — П. Дарые, на рускую — М. Браўн, , С. Гарадзецкі, Н. Кіслік, С. Рагавіцкі з Э. Падэрэўскім, на румынскую — С. Дэлчу, на узбекскую — , М. Шэйхзадэ, на ўкраінскую — , П. Тычына, , .
Ушанаванне памяці У 2010 годзе святкавалася стагоддзе паэмы. З гэтай нагоды ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Я. Купалы праводзілася выстаўка, дзе можна было ўбачыць копію рукапісу паэмы, першую публікацыю паэмы ў газеце «Наша ніва» 1912 года і прыжыццёвыя друкаваныя выданні з паэмай, розныя выданні гэтага твора канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяўЛитературный музей Янки Купалы впервые выставил полную рукопись поэмы «Курган» .
Уплыў на культуру 285px|center285px|centerРазліковыя білеты Нацыянальнага банка РэспублікіБеларусь узораў 1992—1999 і 2000 года адпаведназ выявай на рэверсе сцэны з балета «Выбранніца»
Выяўленчае мастацтва Да паэмы звярталіся майстры сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі (творы М. БасалыгіМ. С. Басалыга. «Курган»ВЫСТАВКА «ЯНКА КУПАЛА И ЯКУБ КОЛАС — БЕЛОРУССКИЕ ПЕСНЯРЫ»Басалыга Міхаіл Самуілавіч , М. Бельскага, Я. Бусла, Л. Замаха, А. КашкурэвічаЯ. Купала. Тры паэмы. Вокладка працы А. Кашкурэвіча, М. Пушкара, М. Савіцкага, П. Сергіевіча, І. Сталярова, В. Ціхановіча, В. Шаранговіча і інш.) і Расіі (Я. Чарняцін).
А. М. Кашкурэвіч атрымаў дыплом імя Францыска Скарыны Рэспубліканскага і дыплом ІІ ступені Усесаюзнага конкурсаў «Мастацтва кнігі» за ілюстрацыі да выдання паэмы 1967 годаКашкурэвіч Арлен Міхайлавіч. Янка Купала. Курган. 1967. .
В. П. Шаранговіч узнагароджаны дыпломам імя Францыска Скарыны Рэспубліканскага і дыпломам ІІ ступені Усесаюзнага конкурсаў «Мастацтва кнігі» за ілюстрацыі да выдання «Паэмы [На ракой Арэсай; Безназоўнае; Яна і я; Магіла льва; Бандароўна; Курган; Адплата кахання; Нікому; Зімою]» 1978 годаШаранговіч Васіль Пятровіч .
Музыка Да паэмы Янкі Купалы «Курган» не раз звярталіся кампазітары. Ёй прысвечаныя музычныя творы К. Галкоўскага, Я. Глебава, І. Лучанка, І. Любана, А. Туранкова, У. Чараднічэнкі.
28 мая 1969 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета адбылася прэм’ера балета ў 3-х дзеяннях «Выбранніца». Лібрэта напісалі А. Вярцінскі і А. Дадзішкіліані па матывах паэм Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган».
Другая рэдакцыя балета «Выбранніца», якую Яўген Глебаў прысвяціў 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, была пастаўлена Беларускім тэатрам оперы і балета ў 1982 годзе і мела назву «Курган». Лібрэта напісалі і А. Вярцінскі.
У 1960 годзе І. Лучанок напісаў кантату «Курган» для хору салістаў і сімфанічнага аркестраЧеловек из кургана , на музыку якой Ансамбль «Песняры» ў 79-м прадставіў рок-оперу, якая ўвайшла ў дваццатку лепшых твораў свету, створаных у стылістыцы прагрэсіў-рокуПоэма Купалы «Курган» стала рок-оперой . У 2011 да 100-годдзя напісання паэмы і 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна быў прадстаўлены мюзікл «Курган» на музыку І. Лучанка ў аранжыроўцы У. МулявінаКультура Фатаграфіі мюзікла.
Кінематограф Некаторыя вобразы паэмы ўвайшлі ў кінафільм В. Рубінчыка «Магіла льва (Беларусьфільм)» (1971) і тэлеспектакль У. Траццякова «Папараць-кветка» (1981).
Водгукі
Літаратура Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Курган» / Аўтар — А.Лойка — C. 325—327. Бярозкін Р. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С. 98—99. Вазнясенскі А. Паэмы Янкі Купалы. — Узвышша, 1927, № 1. Казбярук У. Перачытваючы паэму. — Полымя, 1973, № 10. Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970. — С.106—107, 167—173. Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.160—167. Макарэвіч А. Ад песень і думак народных. — Мн., 1965. — С.98—105, 112, 114. Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.77, 79. Шкраба Р. Тры паэмы Янкі Купалы. — У яго кн. Сіла слова. — Мн., 1958. Юрэвіч У. Янка Купала. — Мн., 1983. — С. 122—124. Ярош М. Р. Пясняр роднай зямлі. — Мн., 1982. — С.137—140.
Спасылкі
В. Акопаў. Ілюстрацыя да паэмы
Катэгорыя:Творы Янкі Купалы Катэгорыя:Творы 1910 года