Зборная Канады па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Канаду на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Знаходзіцца пад кіраваннем Канадскай футбольнай асацыяцыі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Біма Філд» у Таронта.

Канада аднойчы выступала чэмпіянаце свету — у 1986 годзе, калі заваявала адзіную пуцёўку для прадстаўнікоў зоны КАНКАКАФ; у сваёй групе С прайграла ўсе тры матчы на групавым этапе — Францыі 0:1, Венгрыі 0:2 і СССР 0:2.

У 1985 і 2000 гадах Канада станавілася пераможцам Залатога кубка КАНКАКАФ. У 2001 годзе як пераможца Кубка КАНКАКАФ брала ўдзел у Кубку канфедэрацый, гуляла ў групе В, дзе саступіла Японіі 0:3, згуляла ўнічыю з Бразіліяй 0:0 і прайграла Камеруну 0:2; заняла апошняе месца ў групе.

Выступы на міжнародных турнірах Чэмпіянат свету 1930—1954 — не ўдзельнічала 1958 — не прайшла кваліфікацыю 1962—1966 — не ўдзельнічала 1970—1982 — не прайшла кваліфікацыю 1986 — групавы этап 1990—2018 — не прайшла кваліфікацыю 2022 — групавы этап

Залаты кубак КАНКАКАФ 1963—1971 — не ўдзельнічала 1973 — не прайшла кваліфікацыю 1977 — 4 месца 1981 — 4 месца 1985 — Чэмпіён 1989 — не прайшла кваліфікацыю 1991 — групавы этап 1993 — групавы этап 1996 — групавы этап 1998 — знялася з турніру 2000 — Чэмпіён 2002 — 3 месца 2003 — групавы этап 2005 — групавы этап 2007 — Паўфінал 2009 — Чвэрцьфінал 2011 — групавы этап 2013 — групавы этап 2015 — групавы этап 2017 — Чвэрцьфінал 2019 — Чвэрцьфінал 2021 — Паўфінал 2023 — Чвэрцьфінал

Крыніцы

Спасылкі Зборная Канады на сайце ФІФА Сайт Канадскай футбольнай асацыяцыі