Штат (ад «дзяржава») — у шэрагу федэратыўных дзяржаў назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія маюць пэўны ўзровень суверэнітэту. Прававы і юрыдычны статус штата, а таксама аб'ём і ўзровень кампетэнцыі яго ўладаў вызначаюцца канстытуцыяй саюза. Акрамя таго, у некаторых краінах штаты маюць уласныя канстытуцыі.
На чале штата стаіць губернатар, які абіраецца насельніцтвам ці прызначаны як глава дзяржавы-члена федэратыўнай дзяржавы ці як глава адміністрацыйнай адзінкі ўнітарнай дзяржавы.
Кожны штат мае сваіх прадстаўнікоў у верхняй палаце парламента краіны, іх колькасць вызначаецца заканадаўствам — яно можа залежаць ад колькасці насельніцтва штата (Індыя), або кожны штат мае аднолькавую колькасць прадстаўнікоў у парламенце (ЗША, Бразілія).
Спіс дзяржаў, у складзе якіх маюцца штаты
Краіна Кол-ць штатаў Самы вялікі штат Самы маленькі штат Самы многанаселены штат Самы маланаселены штат 6 штатаў 22px|border Заходняя Аўстралія (2 645 615) 22px|border Тасманія (90 758) 22px|border Новы Паўднёвы Уэльс (7 099 700) 22px|border Тасманія (502 600) 26 штатаў 22px|border Амазонас (1 570 745) 22px|border Сержыпі (21 910) 22px|border Сан-Паўлу (40 442 795) 22px|border Рарайма (451 227) 23 штаты 22px|border Балівар (240 528) 22px|border Нуэва-Эспарта (1 150) 22px|border Суліс (3 620 200) Амасонас (142 200) 28 штатаў Раджастхан (342 236) Гоа (3702) 22px|border Утар-Прадэш (190 891 000) 22px|border Сікім (540 493) 13 штатаў 22px|border Саравак (124 450) 22px|border Перліс (821) 22px|border Селангор (5 411 324) 22px|border Перліс (227 025) 31 штат 22px|border Чыўаўа (244 938) 22px|border Таскала (4016) 22px|border Мехіка (15 175 862) 22px|border Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія (424 041) 4 штаты 22px|border Панпеі (346) 22px|border Кусаіе (110) 22px|border Чуўк (53 595) 22px|border Кусаіе (7 686) 36 штатаў Нігер (76 363) Лагас (3 475) Кана (13 383 682) Эбаньі (1 739 136) 15 штатаў Паўночны штат (348 765) Эль-Гезіра (27 549) Хартум (7 152 102) Паўночны штат (833 743) 50 штатаў 22px|border Аляска (1 717 854) 22px|border Род-Айленд (4 005) 22px|border Каліфорнія (37 253 956) 22px|border Ваёмінг (532 668) 10 штатаў Джонглій (122 479) Цэнтральная Экваторыя (22 956) Заходняя Экваторыя (1 731 341) Усходняя Экваторыя (225 872)
Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі