Скарлет Ёхансан (; ) — амерыканская кінаактрыса і спявачка.
Біяграфічныя звесткі Скарлет Ёхансан нарадзілася 22 лістапада 1984 г. у Нью-Ёрку. Яе бацька — Карстэн Ёхансан (Karsten Johansson, нар. 1943), архітэктар, выхадзец з Даніі, сын пісьменніка, сцэнарыста і рэжысёра IMDb: Karsten Johansson (1922—2001). Маці Скарлет, Мелані Слоун (Melanie Sloan, нар. 1951IMDb: Melanie Слоан ), паходзіць з яўрэйскай сям’i з каранямі ў Беларусі (Нясвіж)Інтэрв’ю са Скарлет Ёхансан: Прабаба і прадзед па матчынай ліні — Ісідор (Іцхок, 1898—1945) і Ганна (Хана) Хадош (1895—1975) пахаваны на ўчастку выхадцаў з Нясвіжа на ню-ёркскіх могілках Маўнт-Кармель (гл. спіс пахаваных)..
Дэбютавала ў кіно ў 1994 годзе ў фільме «North». 20 мая 2008 года дэбютавала як спявачка на альбоме Anywhere I Lay My Head, які ўключае ў сябе кавер-версіі песень Тома Уэйтса.
У 2018 годзе Скарлет Ёхансан узначаліла рэйтынг самых высокааплатных актрыс, апублікаваны часопісам Forbes. Яна зарабіла за год $40,5 млн, даходы выраслі дзякуючы ролі Чорнай удавы ў фільме «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» па коміксах Marvelforbes.comnina.nashaniva.by.
Выбраная фільмаграфія Год Фільм Роля 1994 North Лаўра Нельсан 1995 Just Cause 1996 Manny & Lo If Lucy Fell 1997 Home Alone 3 1998 The Horse Whisperer 1999 My Brother the Pig 2001 The Man Who Wasn’t There An American Rhapsody Ghost World 2002 Eight Legged Freaks 2003 Дзяўчына з жамчужнай завушніцай Грыт Цяжкасці перакладу Шарлота 2004 In Good Company A Love Song for Bobby Long Персі Уіл The SpongeBob SquarePants Movie The Perfect Score 2005 Match Point The Island 2006 ПрэстыжАлівія The Black Dahlia Scoop A Good Woman 2007 The Nanny Diaries Эні Брэдак 2008 The Other Boleyn Girl Мэры Балейн Vicky Cristina Barcelona Крысціна The Spirit 2009 He’s Just Not That Into You2010Жалезны чалавек 2Наташа Романаф / Чорная ўдава2012Мсціўцы2014Капітан Амерыка: Зімовы салдат2015Мсціўцы: Эра Альтрона2016Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна2018Мсціўцы: Вайна бясконцасці2019Капітан МарвелМсціўцы: ФіналТрусік ДжоджоРозі2021Чорная ўдаваНаташа Романаф / Чорная ўдава2023Астэроід-СіціМідж Кэмпбэл
Крыніцы
Спасылкі
Скарлет Ёхансан на Jewish.ru Скарлет Ёхансан на Allmovie Фан-сайт Скарлет Ёхансан
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Блізняты паводле алфавіта Катэгорыя:Дзеці-акцёры ЗША